Да вываду савецкіх войск з Афганістана
gazeta 14-02-2011, 16:23 2 609 Навіны15 лютага 1989 года завяршыўся вывад савецкіх войск з Афганістана. З той пары прайшло 22 гады, але дата аб’ядноўвае ўсіх, каго датыкнулася тая вайна.
Ваенныя пакідалі Афганістан не пераможцамі і не пераможанымі. Перад арміяй не ставілася задача перамагчы або заваяваць. Войскі былі ўведзены ў Афганістан па настойлівай просьбе кіраўніцтва гэтай краіны. Была пастаўлена задача выканаць інтэрнацыянальную міратворчую місію, бо былі саюзніцкія абавязацельствы ў адносінах Афганістана, акрамя таго, унутраная абстаноўка ў краіне не вызначалася стабільнасцю, а ў СССР было 2400 км агульнай граніцы, якую патрэбна было тэрмінова абараніць.
Любая вайна — заўсёды вялікая трагедыя для ўцягнутых у яе народаў. І сёння, праз 22 гады, незагойнай ранай у сэрцах удзельнікаў афганскіх падзей, іх родных і блізкіх жыве горыч страт і смутак пра тых, хто не вярнуўся ў родны дом. Нізкі паклон бацькам, родным, якія страцілі самых дарагіх людзей. Праз гэту вайну прайшлі 30 тысяч беларусаў, якія з гонарам выканалі свой абавязак, прадэманстравалі ўзоры мужнасці і гераізму. 74 з іх сёння жывуць на тэрыторыі Міёршчыны, добрасумленна працуюць у народнай гаспадарцы, служаць у органах МУС і МНС.
723 беларусы не вярнуліся з той вайны, у тым ліку і 5 нашых землякоў: Пётр Брынкевіч, Сяргей Закрэўскі, Уладзімір Мяцеліца, Сяргей Станкевіч, Сяргей Шляпаў. Юнакі да канца выканалі воінскі абавязак далёка ад Радзімы, засталіся верныя прысязе. Памяць пра іх назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.
На жаль, і ў мірны час радзеюць шэрагі воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мы развіталіся з Міхаілам Варонькам, Валерыем Пішчулёнкам, Генадзем Гагалінскім, Віктарам Касцюкевічам, Андрэем Мітрафанавым.
Воіны-інтэрнацыяналісты і ў цяперашні час працягваюць працаваць на дабрабыт Радзімы. Яны — магутная і канструктыўная сіла, здольная многае зрабіць у інтарэсах палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, у справе выхавання моладзі ў духу патрыятызму і вернасці Айчыне.
15 лютага ў 10 гадзін на плошчы Паўшых барацьбітоў ля помніка “Чорныя цюльпаны” пройдзе мітынг, прысвечаны 22-ой гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана. Прадстаўнікі савета воінаў-інтэрнацыяналістаў, раённага выканаўчага камітэта і раённага ваеннага камісарыята наведаюць магілы пяці нашых землякоў, сустрэнуцца з іх роднымі.
Успомнім у гэты дзень тых, хто прайшоў ваеннымі дарогамі, і хто не вярнуўся.
Віншую воінаў-інтэрнацыяналістаў з 22-ой гадавінай вываду савецкіх войск з Афганістана. Прыміце мае самыя лепшыя пажаданні здароўя і шчасця вам і вашым родным, блізкім, дабрабыту і мірнага неба. Няхай мацнее ваша баявое братэрства, множацца добрыя і высакародныя справы на карысць народа.
С. ЖАБЁНАК,
ваенны камісар раённага
ваеннага камісарыята,
падпалкоўнік.
ваенны камісар раённага
ваеннага камісарыята,
падпалкоўнік.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.