Авторизация
 

"Ельня" і ФСК "Атлант" на міжнародным кірмашы "Адпачынак-2016"

+
З 6 да 9 красавіка ў Мінску ў НВЦ "БелЭкспа" праходзіў 19-ы вясновы міжнародны кірмаш "Адпачынак-2016". Арганізаваў яго нацыянальны выставачны цэнтр з мэтай рэкламы турыстычных маршрутаў, новых тураў, сустрэч са старымі партнёрамі і наладжвання дадатковых дзелавых кантактаў.
 
Кірмаш аказаўся маштабным мерапрыемствам са шматлікімі выставамі—пра падарожжы; экскурсійныя праграмы; транспартныя паслугі; спартыўны рыштунак; страхаванне; санаторыі, пансіянаты, дамы адпачынку і турыстычныя клубы; гасцінічны сэрвіс; тавары для адпачынку і спорту; карты, буклеты, пуцяводнікі. Усё гэта дэманстравалі больш за 150 устаноў, арганізацый і кампаній не толькі з Беларусі, але і Расіі, Літвы, Балгарыі, Славакіі, Польшчы, Грузіі, Украіны, Турцыі, Грэцыі, Сербіі і іншых краін.

У першы дзень кірмашу яго ўдзельнікам прадэманстравана "Беларусь гасцінная" з новымі турыстычна-экскурсійнымі маршрутамі, арганізаваная пад эгідай Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь. Лічу, што вартае месца ў гэтай выставе займалі экспазіцыі міярчан, якіх прадстаўляла сумесная дэлегацыя дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Ельня" і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а калі канкрэтна—аўтар гэтых радкоў, вядучы спецыяліст ДПУ "Ельня" Алёна Бандарук і інструктар-метадыст ФСК "Атлант" Алена Лаўрыновіч.

Мы сваімі стэндамі і буклетамі рэкламавалі турыстычны патэнцыял Міёршчыны і непасрэдна рэспубліканскага ландшафтнага заказніка Ельня—маршруты, экскурсіі, арганізацыю адпачынку, прыродныя багацці. Больш за  тое, наведвальнікаў прываблівалі журавінавыя морс і варэнне, выпечка, прыгатаваныя нашымі жанчынамі-кулінарамі з двух калектываў, вялікі дзякуй ім за гэта. Алёна Банрарук ля стэнда пра птушак яшчэ праводзіла майстар-клас па сухім валянні з воўны. Цяпер гэта называецца модным словам фелцінг і, аказваецца, карыстаецца вялікай увагай арганізатараў адпачынку і турызму з розных краін. Па гэтай прычыне яны падоўгу затрымліваліся ля нашай экспазіцыі, не толькі глядзелі, але і спрабавалі свае сілы ў валянні. Адначасова завязваліся дзелавыя знаёмствы, прапагандаваліся магчымасці адпачынку на Ельні і наогул на Міёршчыне. Дасягнута дамоўленасць аб сумеснай дзейнасці з чытырма тураператарамі, устаноўлены асабістыя сувязі больш чым з сотняй зацікаўленых асоб.  
  
Лічу, што кірмаш карысны і ў плане вывучэння чужога вопыту. А за актыўны ўдзел у ім Алёна Бандарук адзначана Дыпломам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Іван БАРОК,
дырэктар ДПУ "Ельня".


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 775
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 645
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 629
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта