Сегодня день Конституции Республики Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Яна складае аснову прававой сістэмы краіны i з’яўляецца асноўным законам дзяржавы. Сучасная Канстытуцыя была распрацавана ў 1994 і скарэкціравана ў 1996 і 2004 гадах. Гэта пятая Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі. У гэтым годзе ёй спаўняецца 22 гады. Успомнiм, як усё было.

Першая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь распрацоўвалася 4 гады. Для гэтага былі створаны дзве працоўныя групы: афіцыйная i альтэрнатыўная. Таксама былi створаны камісіi, дзе працавалі розныя спецыялісты: сацыёлагі, юрысты, палітолагі i iншыя. Каб будучая Канстытуцыя была найбольш дасканалай, падрыхтавалі два праекты, якiя потым аб’ядналі ў адзін. Над iм жа i працавалi на працягу некалькiх гадоў.


Спачатку спецыялiсты атрымлівалi заданні, вывучалі канстытуцыі краін Еўропы i ЗША. Потым уся працоўная група збiралася за вялікім сталом, дзе абмяркоўвала раздзелы, кожны артыкул у кантэксце гістарычнага вопыту, а пасля разглядалі магчымасці яго прымянення. Першы праект ужо быў гатовы ў канцы 1991 года i прайшоў экспертызу замежных спецыялістаў у Польшчы, Германіі, Англіі, Украіне, ЗША і Расіі.
Сучасная Канстытуцыя мае невялiкiя папраўкі, таму яна па некаторых пунктах не адпавядае Канстытуцыі 1994 года. Галоўныя змены былі ўнесены ў статус і паўнамоцтва дзяржаўнай улады. Але ж зараз многія нормы 1994 года, напрыклад, раздзелы "Асоба”, "Грамадства” засталіся без змяненняў.


Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь усталёўвае адказнасць дзяржавы за стварэнне ўмоў для свабоднага развіцця асобы, адказнасць грамадзяніна перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй, а таксама яна замацоўвае права кожнага грамадзяніна на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення і абароны правоў і свабодаў. Таму (нават пры любых зменах) Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь заўседы будзе абараняць і дапамагаць сваім сумленным грамадзянам.


Вікторыя НОВІК.

 

Сёння, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 14 школьнікаў райцэнтра, адзначаныя поспехамі, на сцэне Дома культуры ўрачыста атрымаюць свой галоўны дакумент—пашпарт. Стануць сапраўднымі грамадзянамі. Што значыць для іх гэтая падзея?
Аляксей Варонька, васьмікласнік СШ №3: "Апрану святочны касцюм, белую кашулю, гальштук, бо місія вельмі адказная. Цяпер адчую сябе больш дарослым. Абавязаны абараняць пакрыўджаных, ва ўсім дапамагаць сябрам, бацькам, родным. У будучым планую вывучыцца на праграміста, бо грунтоўна цікаўлюся камп'ютарам, яго ўладкаваннем. Люблю алгебру, па ёй высокія адзнакі. І наогул у школьных справах стараюся. Свой галоўны дакумент прыгожа абгарну, каб належна захоўваўся". 
Васьмікласніцы з СШ №3 Ксенія і Паліна Жук—выдатніцы. У кожнай сярэдні бал вышэй за дзевяць. Займаюцца валейболам. У статусе ювеналаў спасцігаюць цікавыя веды ў школьным клубе "Што, дзе, калі", удзельнічаюць у галіновых турнірах. Любяць матэматыку і рускую мову. На наступны год, паколькі стануць дзевяцікласніцамі, для іх адчыніцца алімпіядны свет. Плануюць выступіць па рускай і англійскай мовах. 
—Пашпарт—гэта гонар, новы жыццёвы віток. Адчуваем сябе дарослымі. Асабліва прыемна і пачэсна атрымаць дакумент ва ўрачыстай атмасферы—на сцэне. Стараемся дастойна несці званне грамадзян Беларусі. Любім сваю краіну!
***
Асабіста я добра памятаю, калі пасля святочнага ўручэння выходзі-ла з фае РДК з гордасцю, што прызнана дарослай. Ганарова і асцярожна трымала свой першы важны дакумент.
Алена БАСІКІРСКАЯ.

 

На здымку: Вітаем новых грамадзян—Ксенію Жук, Аляксея Вароньку, Ангеліну Невядомскую, Паліну Жук.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.