Авторизация
 

Каб моладзь захоўвала памяць

+
Экспазіцыя, прысвечаная воінам-інтэрнацыяналістам Міёршчыны, падрыхтавана ў раённым гісторыка-этнаграфічным музеі. 
 
На своеасаблівай сцяне памяці размяшчаюцца фотаздымкі, асабістыя рэчы воінаў-афганцаў, копіі пісьмаў, дасланых з вайны. Некаторыя з прадстаўленых экспанатаў для часовага карыстання перадалі ў музей самі ўдзельнікі далёкіх афганскіх падзей.

—У першую чаргу экспазіцыя арыентавана на маладое пакаленне,—адзначае дырэктар музея Аксана Лагунёнак.—Прымаючы ў сябе юных гасцей, не раз заўважалі, што многім дзецям невядома пра вайну ў Афганістане, пра землякоў, якія былі накіраваны туды выконваць свой воінскі абавязак. Думаецца, што цікавай будзе выстава і для іншых наведвальнікаў. Раскажам пра гісторыю Афганскай вайны 1978-1989 гг., ушануем памяць пра ўраджэнцаў Міёршчыны, якія адтуль не вярнуліся. 
Экспазіцыя пачала дзейнічаць з 15 лютага і стане ў музеі пастаяннай. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта