На страже Государственной границы весь народ

На страже Государственной границы весь народЛозунг: "Дзяржаўную граніцу ахоўвае ўвесь народ" у сучасных умовах не толькі актуальны, але і набывае якасна новы сэнс. 
 
Полацкі пагранічны атрад надае вялікую ўвагу рабоце з насельніцтвам прыгранічча. У месцах дыслакацыі падраздзяленняў у Верхнядзвінскім, Міёрскім і Браслаўскім раёнах дзейнічае 17 добраахвотных дружын, у складзе якіх больш за 150 чалавек. Жыхары прыгранічных населеных пунктаў пастаянна садзейнічаюць  пагранічнікам у папярэджанні парушэнняў заканадаўства аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь. Толькі за 2015 год па інфармацыі жыхароў прыгранічча і з іх дапамогай затрыманы 555 грамадзян, з якіх 70 прызнаны парушальнікамі заканадаўства аб Дзяржаўнай граніцы.

Сярод затрыманых найбольш грамадзян Беларусі, у тым ліку жыхароў прыгранічча. У сувязі з гэтым камандаванне Полацкага пагранатрада праводзіць  мэтанакіраваную, паступальную работу па прафілактыцы правапарушэнняў і інфармуе насельніцтва аб асноўных змяненнях у заканадаўстве аб Дзяржаўнай граніцы. 

Напрыклад,  22 студзеня ў Асвеі Верхнядзвінскага раёна адбылася інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя, у ходзе якой мясцовае насельніцтва даведалася аб асноўных змяненнях у заканадаўстве пра Дзяржаўную граніцу, праведзена прафілактычная гутарка пра недапушчэнне парушэнняў. Удзел у мерапрыемстве прымалі вучні Асвейскай сярэдняй школы, якім прагранічнікі расказалі пра парадак і ўмовы паступлення ў Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі памяткі "Аб пагранічным рэжыме". Ваенны аркестр Полацкага пагранатрада падарыў жыхарам Асвеі канцэрт. 

Жыхары прыгранічча ацанілі работу пагранічнікаў як неабходную і вельмі важную, і выказалі намер надалей аказваць садзеянне органам пагранічнай службы ў ахове граніцы. 

Прэс-служба Полацкага пагранатрада. 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.