Собрание членов садоводческого товарищества "Веснянка"

Собрание членов садоводческого товарищества "Веснянка"4 снежня ў 17.30 у адміністрацыйным будынку УП ЖКГ на вул. Вакзальнай, 5, у актавай зале на трэцім паверсе, адбудзецца чарговы сход членаў садоўніцкага таварыства "Вяснянка". На ім плануецца абмеркаваць бягучыя пытанні нашага жыцця. У першую чаргу гэта добраўпаракаванне месц агульнага карыстання і персанальных участкаў з іх пабудовамі, аплата за электраэнергію, прыём новых членаў і выключэнне са складу таварыства выбыўшых, арганізацыя вывазкі смецця і іншае.

Адразу запрашаю да сур'ёзнай размовы, бо вырашэнне амаль любой з гэтых праблем патрабуе фінансавых укладанняў і (ці) фізічных намаганняў.
Напрыклад, у адпаведнасці з патрабаваннем Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 1 студзеня 2016 года нам неабходна распрацаваць схему абыходжання з адходамі для зацвярджэння яе ў райвыканкаме, а гэта прадугледжвае не менш як стварэнне кантэйнерных пляцовак, выдзяленне з адходаў другаснай сыравіны, вызначэнне спецыялізаванай арганізацыі для вывазкі смецця. Выдаткі на ўсё гэта адносяцца да мэтавых узносаў членаў таварыства. Калі іх не плаціць, вызначаная сума будзе спаганяцца з кожнага ў бясспрэчным парадку на падставе выканаўчага надпісу натарыуса.

Што да аплаты за спажытую электраэнергію, то яе трэба ўносіць паквартальна казначэю садоўніцкага таварыства "Вяснянка" Т.І. Радзюк (мабільны тэлефон 592 28 80). Для падключэння да электралініі неабходна за дазволам звяртацца да Фёдара Іосіфавіча Савейкі (мабільнік 317 93 81), працэдура каштуе 100 тыс. рублёў.

Валерый ЕРАХНОВІЧ,
старшыня праўлення
садоўніцкага таварыства "Вяснянка".

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.