Авторизация
 

Лістападаўскі дзень прызыўніка ў Міёрах

Ноябрьский день призывника в Миорах Сяброўства і мужнасць — не проста словы. У гэтым хутка ўпэўняцца маладыя хлопцы Міёршчыны, якіх з 15 лістапада родныя і сябры будуць выпраўляць на службу ў армію. Каля 40 юнакоў адправяцца ў ваенныя часці роднай краіны, каб абараняць яе спакой і прайсці школу мужнасці. Напярэдадні важнай падзеі для сёлетніх прызыўнікоў 3-га лістапада ў РДК прайшло святочнае мерапрыемства. 

 

 

 а сустрэчу з будучымі абаронцамі Радзімы прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Алегаўна Стальмачонак, ваенны камісар раёна Сяргей Іванавіч Жабёнак, старшыня раённага савета ветэранаў Часлаў Станіслававіч Кашкур. Усе жадалі хлопцам упэўненасці ў сваіх сілах, годнай службы і новых надзейных сяброў.
—Адгортваецца новая старонка ў вашым жыцці,—звярталася да прызыўнікоў Таццяна Стальмачонак.—Вы ідзяце служыць у асаблівы год, калі святкуецца 70-годдзе Перамогі. Да таго ж 2015-ы названы Годам моладзі. Каму як не вам працягваць слаўныя традыцыі пакаленняў. 
—Любая дзяржава павінна мець моцную, падрыхтаваную сучасную армію, што з'яўляецца гарантыяй яе суверэнітэту і незалежнасці,—працягваў Сяргей Жабёнак.—Касцяк арміі—гэта звычайныя хлопцы, якія штогод адпраўляюцца ў яе рады.
Сяргей Іванавіч нагадаў будучым салдатам пра дысцыпліну і падпарадкаванне ў воінскім калектыве і даў наказ абавязкова пісаць дадому пісьмы, бо гэта куды больш важна і памятна для блізкіх, чым тэлефонны званок.
Пра тое, што моладзь павінна быць годнай подзвігу сваіх дзядоў і прадзедаў, гаварыў Часлаў Кашкур. У нашым раёне засталося толькі 20 ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Самаму старэйшаму з іх споўнілася 97, а малодшыя хутка адзначаць 90-годдзе. Захаваць здабыты імі мір і памножыць моц Радзімы—задача нашчадкаў.
Мірнай службы, цярплівасці і вытрымкі ад імя ўсіх матуль жадала хлопцам Ірына Антонаўна Чарняўская:
—Служыце годна. А мы будзем маліцца за вас, ганарыцца вамі і чакаць дадому.
Наперадзе ў хлопцаў армейскія будні, прызвычаіцца да якіх адразу будзе няпроста. На гэтым жыццёвым этапе спатрэбяцца і фізічная загартоўка, і псіхалагічная ўстойлівасць, і бадзёрасць духу. Добры настрой дарылі прызыўнікам маладыя салісткі Святлана Атопкіна, Дар'я Шук і Дзіяна Маляўка, танцавальны калектыў "Азарт". Падчас забаўляльных конкурсаў правяралі будучых салдат на знаходлівасць, кемлівасць і моц. 
Як адзначыў адзін з прызыўнікоў, любоў да Радзімы пачынаецца з любові да маці. Таму заступіўшы на варту спакою і міру ў краіне, у першую чаргу салдат абараняе родных і дарагіх людзей. І абавязак гэты—пачэсны.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

На сустрэчу з будучымі абаронцамі Радзімы прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Алегаўна Стальмачонак, ваенны камісар раёна Сяргей Іванавіч Жабёнак, старшыня раённага савета ветэранаў Часлаў Станіслававіч Кашкур. Усе жадалі хлопцам упэўненасці ў сваіх сілах, годнай службы і новых надзейных сяброў.—Адгортваецца новая старонка ў вашым жыцці,—звярталася да прызыўнікоў Таццяна Стальмачонак.—Вы ідзяце служыць у асаблівы год, калі святкуецца 70-годдзе Перамогі. Да таго ж 2015-ы названы Годам моладзі. Каму як не вам працягваць слаўныя традыцыі пакаленняў. —Любая дзяржава павінна мець моцную, падрыхтаваную сучасную армію, што з'яўляецца гарантыяй яе суверэнітэту і незалежнасці,—працягваў Сяргей Жабёнак.—Касцяк арміі—гэта звычайныя хлопцы, якія штогод адпраўляюцца ў яе рады.

 

Ноябрьский день призывника в Миорах Сяргей Іванавіч нагадаў будучым салдатам пра дысцыпліну і падпарадкаванне ў воінскім калектыве і даў наказ абавязкова пісаць дадому пісьмы, бо гэта куды больш важна і памятна для блізкіх, чым тэлефонны званок.Пра тое, што моладзь павінна быць годнай подзвігу сваіх дзядоў і прадзедаў, гаварыў Часлаў Кашкур. У нашым раёне засталося толькі 20 ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Самаму старэйшаму з іх споўнілася 97, а малодшыя хутка адзначаць 90-годдзе. Захаваць здабыты імі мір і памножыць моц Радзімы—задача нашчадкаў.

 

Мірнай службы, цярплівасці і вытрымкі ад імя ўсіх матуль жадала хлопцам Ірына Антонаўна Чарняўская:—Служыце годна. А мы будзем маліцца за вас, ганарыцца вамі і чакаць дадому.Наперадзе ў хлопцаў армейскія будні, прызвычаіцца да якіх адразу будзе няпроста. На гэтым жыццёвым этапе спатрэбяцца і фізічная загартоўка, і псіхалагічная ўстойлівасць, і бадзёрасць духу. Добры настрой дарылі прызыўнікам маладыя салісткі Святлана Атопкіна, Дар'я Шук і Дзіяна Маляўка, танцавальны калектыў "Азарт".

 

Падчас забаўляльных конкурсаў правяралі будучых салдат на знаходлівасць, кемлівасць і моц. Як адзначыў адзін з прызыўнікоў, любоў да Радзімы пачынаецца з любові да маці. Таму заступіўшы на варту спакою і міру ў краіне, у першую чаргу салдат абараняе родных і дарагіх людзей. І абавязак гэты—пачэсны.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 145
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 871
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 742
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 230
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта