Авторизация
 

"Чырвоны Крыж": Быць побач, аказваць падтрымку

"Красный Крест": Быть рядом, оказывать поддержку 27 кастрычніка адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі "Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа".  Гэта масавае грамадскае аб'яднанне, у склад якога ўваходзіць 38 пярвічак, што аб'ядноўваюць 4128 членаў ці 14% усяго дарослага насельніцтва. Найбольшую падтрымку яму аказваюць калектывы цэнтральнай раённай бальніцы, аддзела па надзвычайных сітуацыях, дзіцячага санаторыя "Расінка", РВПС і РВЭС, школ.  

 

 

Гэта і зразумела, бо яны таксама звязаны з вырашэннем высакародных задач па ахове і падтрымцы насельніцтва, умацаванні здароўя людзей, правядзеннем розных прафілактычных, навучальных і інфармацыйных мерапрыемстваў. Пра тое гаварыла ў справаздачным дакладзе за пяцігадовы перыяд старшыня раённай арганізацыі Ганна Віктараўна Ліскова.
Таварыства Чырвонага Крыжа ў раёне дапамагло 10 сем'ям бежанцаў з Украіны ў набыцці праз ваўчарную сістэму прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці, адзення і абутку. Накіроўвала дзейнасць валанцёрскіх груп, арганізавала вывучэнне факультатыўнага курса "Даследуючы гуманітарнае права" ў 4 школах з ахопам 159 вучняў. Рэалізоўвала праграму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі і ў гэтай сувязі праводзіла штогадовыя конкурсы санітарных фарміраванняў. Займалася навучаннем насельніцтва аказанню першай медыцынскай дапамогі.

Гэта і зразумела, бо яны таксама звязаны з вырашэннем высакародных задач па ахове і падтрымцы насельніцтва, умацаванні здароўя людзей, правядзеннем розных прафілактычных, навучальных і інфармацыйных мерапрыемстваў. Пра тое гаварыла ў справаздачным дакладзе за пяцігадовы перыяд старшыня раённай арганізацыі Ганна Віктараўна Ліскова.Таварыства Чырвонага Крыжа ў раёне дапамагло 10 сем'ям бежанцаў з Украіны ў набыцці праз ваўчарную сістэму прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці, адзення і абутку. Накіроўвала дзейнасць валанцёрскіх груп, арганізавала вывучэнне факультатыўнага курса "Даследуючы гуманітарнае права" ў 4 школах з ахопам 159 вучняў. Рэалізоўвала праграму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі і ў гэтай сувязі праводзіла штогадовыя конкурсы санітарных фарміраванняў. Займалася навучаннем насельніцтва аказанню першай медыцынскай дапамогі.

 

"Красный Крест": Быть рядом, оказывать поддержку У маладзёжным валанцёрскім руху цяпер удзельнічаюць 128 чалавек, асабліва актыўна—Таццяна Шульга, Марына Кайнарава, Святлана Карпеза, Алена Януковіч, Валянціна Слізень, Юлія Шчапініна, Андрэй Мароз. У цесным супрацоўніцтве з органамі ўлады, работнікамі культуры, адукацыі, спорту і турызму, медыкамі, прадстаўнікамі грамадскасці праведзены інфармацыйныя акцыі супраць курэння, па прафілактыцы туберкулёзу, штогадовая—"Клопат" па падтрымцы састарэлых. Гуманітарная дапамога аказана 649 сем'ям больш чым на 68,6 млн. рублёў. Чырвоны Крыж удзельнічае ў праграмах супрацьдзеяння гандлю людзьмі, рэалізоўваў міні-ініцыятывы "Застанься свабодным", "Шчасце жыць", "Праметэй чалавецтва", "Свабода цаною ў жыццё". Цяпер працуе над праектам "Прасоўванне здаровага ладу жыцця".


Уся гэтая дзейнасць фінансуецца на членскія ўзносы і добраахвотныя ахвяраванні. У зборы сродкаў актыўна ўдзельнічаюць медыкі, пярвічкі РВПС, РВЭС, РЦГЭ, РАНС, прадстаўніцтва Белдзяржстраху, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, некаторых іншых. Фінансавую падтрымку аказваюць хлебазавод, ТЦСАН, райгаз, УП ЖКГ, камбікормавы завод, мясакамбінат, ЛВДС "Дзісна", лясгас, Беларусбанк, Белаграпрамбанк, РАУС, раённая аптэка.

Раённая арганізацыя і надалей будзе імкнуцца заставацца побач з чалавечым горам і падтрымліваць тых, хто не можа сам задаволіць свае самыя надзённыя патрэбы.

Канферэнцыя зацвердзіла справаздачу рэвізійнай камісіі, якую зрабіла Н.Д. Кавалеўская, прыняла да ведама даклад мандатнай камісіі, з якім выступіла Л.А. Батарчук.

Кіраўнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А.В. Шамёнак гаварыла аб узаемадзеянні з раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа. Практыкай правядзення сумесных акцый і спаборніцтваў падзяліўся кіраўнік пярвічкі пры РАНС П.Р. Мядзелец. Намеснік старшыні райвыканкама Т.А. Стальмачонак адзначыла  намаганні чырвонакрыжаўцаў па рабоце з рознымі катэгорыямі насельніцтва, ажыццяўленні праектаў, узаемадзеянні з медыцынскімі ўстановамі і працоўнымі калектывамі. Адным словам, адладжаны механізм супрацоўніцтва і яго пры падтрымцы актыву трэба ўдасканальваць.

 

Станоўча ацаніў дзейнасць Міёрскай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа прадстаўнік абласной структуры Д.А. Рачкоўскі. А ўдзельнікі канферэнцыі дружна прагаласавалі за традыцыйнае "здавальняюча".

Канферэнцыя правяла выбары прэзідыума раённай арганізацыі з 9 членаў, яго рэзервовага складу з 7 прадстаўнікоў, рэвізійнай камісіі—з 3 і такога ж складу рэзервовай. Пост старшыні прэзідыума раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа давераны галоўнаму ўрачу ЦРБ А.Ф. Сівой, абавязкі старшыні раённай арганізацыі прадоўжыць выконваць Г.В. Ліскова. На абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю паедуць Т.А. Стальмачонак, А.Ф. Сівая і Г.В. Ліскова.

Заключным акордам мерапрыемства стала ўзнагароджанне актыву.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 130
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 806
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 735
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 221
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Именины 17 января 2020
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта