Авторизация
 

Хутка прэм'ера кінакарціны "Героеўскі"

У сталічных кінатэатрах хутка адбудзецца прэм'ера 
кінакарціны "Героеўскі", таму сведчаннем шматлікія 
банеры па горадзе і сцвярджэнне кіраўніцтва праекта. 
Спачатку паказ планаваўся на 15 кастрычніка, але перанесены па тэхнічных прычынах. Па папярэдніх довадах, з-за пераагучвання.

Скоро премьера кинокартины "Героевский" У сталічных кінатэатрах хутка адбудзецца прэм'ера кінакарціны "Героеўскі", таму сведчаннем шматлікія банеры па горадзе і сцвярджэнне кіраўніцтва праекта. Спачатку паказ планаваўся на 15 кастрычніка, але перанесены па тэхнічных прычынах. Па папярэдніх довадах, з-за пераагучвання.

 

Скоро премьера кинокартины "Героевский" "Героеўскі"  вядомы нашым жыхарам, некаторым нават не па чутках, бо ўдзельнічалі ў ім самі. Справа ў тым, што здымаўся фільм на Міёршчыне. Гэта стала вялікай падзеяй для землякоў. Яны і выканалі значныя ролі: начальнік штаба нямецкай паліцыі Гюнтар—Віктар Клец, паліцай—Юрый Кураш са сваімі дачушкамі-партызанкамі Юляй і Аняй. 


Скоро премьера кинокартины "Героевский" Кінапраект "Героеўскі" стаў нашумелым і доўгачаканым, выклікаў вялікую цікавасць грамадскасці і прэсы, апавядае ён пра дзіцячы партызанскі атрад Другой сусветнай вайны. За кароткі час звычайная малеча ператварылася ў сапраўдных абаронцаў Радзімы, самааддана змагаючыся з ворагам. У карціне прынялі ўдзел вядомыя акцёры кіно Расіі і Беларусі: Ян Цапнік, Аляксей Маісееў, Таццяна Чардынцава, Руслан Чарнецкі, Ягор Садоўскі. Разам з прафесіяналамі—звычайныя дзеці і падлеткі з многіх рэгіёнаў нашай краіны. Карціна—цалкам дабрачынны праект. Усе ўдзельнікі—новаспечаныя артысты і віртуозы кінаіндустрыі—здымаліся бясплатна, дзякуючы патрыятызму і любові да Радзімы. Тэхнічнае забеспячэнне матэрыяльна падтрымлівалі юрыдычныя і фізічныя асобы. 


Скоро премьера кинокартины "Героевский" На канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю карціны, пабывалі і нашы артысты. Неўзабаве яны пройдуцца па чырвонай дарожцы на ўрачыстай прэзентацыі. "Героеўскі" распаўсюдзіцца ў сусветным сеціве, будзе транслявацца на тэлеканалах і ў кінатэатрах. Так што—рыхтуйцеся да прагляду!


 

Падрыхтавала Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 января 2023
Вениамин, Гавриил, Герасим, Иван, Михаил, Павел, Прохор, Елена

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта