Авторизация
 

Заслужаным матулям Міёршчыны — "Сярэбраны пярсцёнак"

У Дзень маці—14 кастрычніка—шматдзетныя матулі Міёршчыны пабывалі на экскурсіі па маршруце "Сярэбранага пярсцёнка". Перад ад'ездам у тэрытарыяльным цэнтры іх шчыра 
павіншавалі прадстаўнікі раённай улады Марыя 
Мікалаеўна Баніфатава
 і Таццяна Алегаўна 
Стальмачонак. 
Усе разам 
адправіліся
 ў прыемнае 
падарожжа.

Заслуженным матерям Миорщины — "Серебряный перстень" У Дзень маці — 14 кастрычніка — шматдзетныя матулі Міёршчыны пабывалі на экскурсіі па маршруце "Сярэбранага пярсцёнка". Перад ад'ездам у тэрытарыяльным цэнтры іх шчыра павіншавалі прадстаўнікі раённай улады Марыя Мікалаеўна Баніфатава і Таццяна Алегаўна Стальмачонак. Усе разам адправіліся ў прыемнае падарожжа.

 

Першы пункт прыпынку—сядзіба князёў Святаполк-Мірскіх у Камянполлі. Стайня, пабудаваная з чырвонай цэглы, выглядае казачным замкам. Такое ўражанне з-за веж, высокіх шчытоў, вузкіх, як байніцы, вакон, магутных варот. Уразіў парк, дзе захаваліся дубовая алея і два каналы з мастком. Насупраць сядзібы—дзве лістоўніцы, пасаджаныя як сімвал кахання апошніх гаспадароў: Віслава і Станіславы.

Наступны прыпынак—дзіцячы санаторый "Расінка", дзе акуратна, прыгожа і добраўпарадкавана.

—Я ў санаторыі ўпершыню, шчыра здзіўлена такой прыгажосцю,—расказвае шматдзетная маці і экскурсавод па сумяшчальніцтве Марыя Георгіеўна Ермалёнак.  


Пабывалі ў Пераброддзі, якое ўпершыню згадваецца ў прывілеі польскага караля Жыгімонта Аўгуста 25 чэрвеня 1571 года. Археалагічныя даследаванні дазваляюць сцвярджаць, што чалавек пасяліўся ў гэтых мясцінах яшчэ ў мезаліце—каля 8 тысяч гадоў таму. У наваколлі Пераброддзя да гэтага часу знаходзяць розныя першабытныя прылады працы. Мясцовы касцёл пабудаваны ў пачатку 30-х, доўгі час выкарыстоўваўся па гаспадарчым прызначэнні, у 2006-м адрэстаўраваны і зноўку асвечаны. Матулі зайшлі ў святыню і паслухалі расповед перабродскага старажылы, верніка Мар'яна Іосіфавіча Чапулёнка. 


Заслуженным матерям Миорщины — "Серебряный перстень" Уражвальным стала і наступная кропка маршруту. У перабродскіх ваколіцах недалёка ад вёскі Ніўнікі ўжо два гады дзей-нічае ферма па развядзенні высакародных аленяў. Там іх некалькі соцень. Егер расказваў пра нораў, звычкі, асаблівасці гэтых жывёл. Усе яны са спілаванымі рагамі, каб не біліся. Толькі двое—з прыроднай адметнасцю, ад іх колісь адмовілася аляніха, егер гадаваў алянят дома. Выраслі ручныя… У спецыяльных прыстасаваннях аленяў прышчапляюць, бо пры масавым скопішчы могуць узнікаць хваробы. Назіралі за імі прыкладна за 50 м, падыходзіць блізка—небяспечна. Гэтыя жывёлы не дзікія і не ручныя. Кормяцца сенам, зернем. 

Затым прыехалі ў Забалоцце, якое славіцца сядзібай Дмахоўскіх. Яркі прадстаўнік роду—Генрых Дмахоўскі—вядомы скульптар і змагар за незалежнасць. Сядзіба пасля Вялікай Айчыннай вайны хоць і страціла свой першапачатковы выгляд, але захавалася, як і частка старадаўняга парку. У першародным выглядзе застаўся падвал з магутнымі сценамі, у ім таксама пабывалі. Пра гэта і іншае расказала гісторык Марыя Ермалёнак. Гаспадыня мясцовай бібліятэкі-клуба, які і размяшчаецца ў былой ся-дзібе, Людміла Белая пачаставала матуль стараверскімі стравамі, у тым ліку сканцамі з творагам, а старшыня Перабродскага сельсавета Віктар Дзеравянчык—уласна прыгатаванай юшкай. 


Папілі гаючай вадзіцы са святой крыніцы ля Дзедзіна. Паводле легенды, яна ўзнікла ад слязы Маці Божай, якая аплаквала смерць Ісуса Хрыста. Найперш гэтая вада вылечвае хваробы зроку і скураныя. За ёй прызджаюць дзяўчаты, якія мараць пра замужжа, ёю акрапляюць дзетак. Сюды завітваюць тутэйшыя і прыезджыя. Асабліва шматлюдна на Вадохрышча. Райаграсервіс пабудаваў над крыніцай каменны зруб. 

Па дарозе ў райцэнтр матулі наведалі магілу крычаўскага пана Невянглоўскага. Колісь ён валодаў тамашнім багатым маёнткам. Пан прасіў пахаваць яго на перакрыжаванні дарог, каб магілай цікавіліся прахожыя. Так і сталася. Людзі звяртаюць увагу на пагорак, пліту, лістоўніцы, што побач, і канечне ж, пытаюцца пра імя нябожчыка. Несумненна, такая ладная прыдумка ўвекавечыла памяць пра пана. 

Шматдзетныя матулі таксама сябе ўвекавечылі, але іншым чынам: нарадзілі і выхавалі слаўных дзетак, многія маюць унукаў, з'явяцца праўнукі... Род працягнецца… Ці не найлепшая заслуга?


Алена БАСІКІРСКАЯ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта