Авторизация
 

Новы халадзільнік на Міёрскім мясакамбінаце

Новый холодильник на Миорском мясокомбинате 6 кастрычніка пасля 14.00 адбылася афіцыйная цырымонія ўводу ў эксплуатацыю знакавага не толькі для мясакамбіната і раёна аб'екта—халадзільніка для замарозкі і захоўвання мясапрадуктаў магутнасцю 500 тон. Горадаўтваральнае прадпрыемства, якое і да гэтага з'яўлялася безадходным, становіцца яшчэ па-сапраўднаму мадэрнізаваным, сучасным. 

 

 

Каб падкрэсліць важнасць падзеі, адразу спашлюся на выступленне галоўнай асобы ўрачыстасці—намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Алега Сяргеевіча Мацкевіча. Ён адзначыў, што некалі не верылася ў рэалізацыю такога маштабнага 
праекта мясцовымі магчымасцямі
 і ў такіх умовах. Аднак 
вы—мясцовае кіраўніцтва і тутэйшыя працоўныя калектывы—
прымусілі ўпэўніцца, што 
вялікае вам па плячы. 
А значыць, будуць тут і 
металургічны завод, і 
далейшая
 мадэрнізацыя
 мясакамбіната.

Каб падкрэсліць важнасць падзеі, адразу спашлюся на выступленне галоўнай асобы ўрачыстасці—намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Алега Сяргеевіча Мацкевіча. Ён адзначыў, што некалі не верылася ў рэалізацыю такога маштабнага праекта мясцовымі магчымасцямі і ў такіх умовах. Аднак вы—мясцовае кіраўніцтва і тутэйшыя працоўныя калектывы—прымусілі ўпэўніцца, што вялікае вам па плячы. А значыць, будуць тут і металургічны завод, і далейшая мадэрнізацыя мясакамбіната.

 

Новый холодильник на Миорском мясокомбинате Дзве лічбы, якія сведчаць вось пра гэтую маштабнасць, пазней прывёў дырэктар мясакамбіната Віктар Віктаравіч Бандарэнка, характарызуючы падтрымку вобласці. Інвестыцыйны фонд выдзеліў на абнаўленне прадпрыемства 34425 мільёнаў рублёў, фінансавае ўліванне "Аграпрамбанка" склала яшчэ       49 мільярдаў.

І вось вынік асваення такіх вялікіх сродкаў: па сутнасці новая сучасная вытворчасць. На яе адкрыццё сабраліся кіраўнікі і прадстаўнікі ўсіх калектываў, арганізацый і ўстаноў, якія мелі дачыненне да новабудоўлі. А гэта прадстаўнічая дэлегацыя. Гасцей з вобласці сустрэлі традыцыйным хлебам-соллю і словамі ўдзячнасці за пастаянную падтрымку.

 

Новый холодильник на Миорском мясокомбинате Старшыня райвыканкама Ігар Валер'евіч Кузняцоў павіншаваў удзе-льнікаў мерапрыемства і калектыў са знамянальным днём адкрыцця халадзільніка, які сведчыць пра новую ступень развіцця мясцовай прамысловасці. Ён адзначыў ролю ме-ліяратараў, якія справіліся з незвычайным для іх праектам. І ўручыў граматы-падзякі за падтрымку намесні-ку старшыні аблвыканкама А.С. Мацкевічу, начальніку ўпраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі        С.М. Мядзвецкай, начальніку філіяла ААТ "Белаграпрамбанк" Віцебскага абласнога ўпраўлення А.В. Жынгелю, генеральнаму дырэктару КУП "Віцебск-меліяводгас" Э. М. Герасіменку.

 

Генеральны дырэктар ААТ "Мясамалпрам" Віктар Браніслававіч Славецкі падкрэсліў: хто не будуецца, той не думае пра будучыню. Таму і ён прысутнічае на знамянальнай падзеі. Цяпер трэба паклапаціцца, каб новая вытворчасць працавала эфектыўна і была загружана сыравінай. Менавіта для гэтага створана абласная інтэграваная сістэма.

Прадстаўніком вось такой сістэмы, у якую ўвайшоў і Міёрскі мясакамбінат, на ўрачыстасці быў генеральны дырэктар Полацкага камбіната хлебапрадуктаў Васіль Кузьміч Хамёнак. Ён запэўніў, што праблема з сыравінай можа быць толькі ў першыя месяцы, да новага года прадпрыемства павінна запрацаваць на поўную магутнасць. Інтэграваная сістэма зробіць усё патрэбнае, каб людзі мелі работу, а эканоміка дзейнічала. Міёрскія тэхнолагі ўмеюць вырабляць выдатную прадукцыю, рабочыя ўкладваюць у яе душу. Добрая рэпутацыя дазваляе рэалізоў-ваць вырабы па арыгінальных мясцовых рэцэптах не толькі ў рэспубліцы, але і пастаўляць у Расію.

Вельмі дарэчы вядучы ўрачыстасці, культработнік Аляксей Гай-дзель нагадаў, што Міёрскі мясакамбінат, гісторыя якога пачынаецца са студзеня 1965-га, толькі на працягу апошняга часу атрымліваў узнагароды за высокую якасць сваёй прадукцыі на рэспубліканскіх конкурсах 2006 і 2007 гадоў, на міжнароднай выставе ў 2008-ым, адзначыўся і на "Прадэкспа-2010". 

 

Новый холодильник на Миорском мясокомбинате Васіль Кузьміч Хамёнак прыпаднёс у падтрымку далейшых поспехаў калектыву мясакамбіната абраз прападобнай Еўфрасінні, а непасрэдна работнікам, занятым у халадзільніку,—мікрахвалёўку для разагрэву страў у час адпачынку.

Дырэктар мясакамбіната В.В. Бан-дарэнка ўручыў граматы-падзякі раённым кіраўнікам за падтрымку мадэрнізацыі прадпрыемства і назваў новую вытворчасць той "вудачкай", з дапамогай якой калектыў будзе жыць і далей развівацца. 

 

Мастацкую ўзнёсласць афіцыйнаму мерапрыемству надавалі песні ў выкананні Дзіяны Маляўка, Святланы Атопкінай і Дар'і Шук, работніцы мясакамбіната Ганны Шчаснай. Яшчэ адным запамінальным момантам мерапрыемства стала пасадка трох яблынек абласным і раённым кіраўніцтвам як сімвал "урадлівасці" новага аб'екта.

І вось урачысты момант—чырвоную стужку пераразаюць намеснік старшыні аблвыканкама    А.С. Мацкевіч, старшыня райвыканкама І.В. Кузняцоў, дырэктар мясакамбіната В.В. Бандарэнка. Удзе-льнікі мітынгу атрымалі магчымасць, пасля таго, як пераадолелі санпрапускнік і атрымалі белыя халаты, пазнаёміцца з новым халадзільнікам. Толькі ўнутраныя доўгія калідоры, шматлікія ахаладжальныя камеры для розных мясных прадуктаў з рознымі тэмпературнымі рэжымамі іх захоўвання, сучасная лінія абвалоўкі і жылоўкі з абсталяваннем для вакуумнай упакоўкі паўфабрыкатаў даюць уяўленне пра велічыню памяшкання, насычанага сучаснымі механізмамі і аўтаматыкай, якое знешне не выглядае асабліва эфектным. І вось усё гэта пачало дзейнічаць. Нават у перыяд абкаткі і асваення новых тэхналогій магчымасці абноўленага Міёрскага мясакамбіната павінны адчуць усе мы—спажыўцы яго прадукцыі. 

Чакаем з верай і надзеяй. 

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Здымкі Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта