Распараджэннем райвыканкама №207р ад 6 кастрычніка прадугледжана, што на падставе рашэння абласной рабочай групы па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння ад 5.09.2015 го. №1 у сувязі з пахаладаннем дазваляецца ўключыць ацяпленне ў медыцынскіх і дашкольных установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках ужо з 6 кастрычніка.
У жыллё, інтэрнаты, гасцініцы і іншым спажыўцам можна падаць цяпло з 8 кастрычніка.Калі тэмпература вонкавага паветра будзе ўстойліва больш за плюс 10 градусаў, абагрэў будынкаў прадугледжваецца праводзіць у рэжыме працеплівання пры максімальным выкарыстанні мясцовых відаў паліва і з адключэннем абагрэву месц агульнага карыстання.