Авторизация
 

Два новыя кіраўнікі ў Міёрскіх арганізацыях

Два новые руководители в Миорский организациях На пасаду старшыні праўлення Міёрскага райспажыўтаварыства 2 кастрычніка прызначаны Сяргей Мікалаевіч РОСАЎ.  Пачынаў сваю працоўную дзейнасць у гандлёвай сістэме з загадвання магазінам-барам "Мерыца", затым—"Брыганціна", пасля атрымаў пасаду таваразнаўцы ў ПУП "Будгандаль", 5 гадоў вёў за сабой гэтую структуру. У 2014 годзе ўзначаліў рознічна-гандлёвы ўчастак спажыўтаварыства, затым—першы намеснік старшыні праўлення па гандлі. Са жніўня 2015-га выконваў абавязкі кіраўніка спажыўтаварыства.  

 

 

Мае прафесіі повара, транспартнага лагіста, эканаміста. Сёлета завочна заканчавае Полацкі ўніверсітэт па спецыяльнасці "Эканоміка кіравання прадпрыемствамі". 
Сяргей Мікалаевіч амаль усё свядомае жыццё прысвяціў сферы гандлю. Займаўся прадпрымальніцтвам, у прыватнасці, рэалізоўваў бытавыя і харчовыя тавары. Задаволены, што на сваім шляху сустракае таленавітых і спагадных людзей, якія могуць параіць і дапамагчы. Зараз, па словах Сяргея Росава, сітуацыя ў падначаленай структуры няпростая, нядобрасумленныя службовыя асобы нанеслі вялікую матэрыяльную шкоду, следства выяўляе вінаватых. 
—Але па жменьцы людзей нельга меркаваць пра работу ўсёй спажыўкааперацыі, дзе заняты 450 чалавек. У спёку і холад прадаўцы стаяць ля прылаўка. Святы для іх—будзённыя дні. Поспех структуры залежыць ад кожнага працаўніка, пачынаючы ад грузчыка да адміністрацыі. Чым будзем кіравацца? Перш за ўсё—дысцыплінай ва ўсім, у тым ліку і ў вядзенні касавых разлікаў. Пры яе прысутнасці будзе і работа, а значыць, заробак,—перакананы старшыня. 
Сяргей Росаў жанаты, жонка працуе прадаўцом у спажыўкааперацыі. Дачка—студэнтка Магілёўскага медыцынскага каледжа.

Мае прафесіі повара, транспартнага лагіста, эканаміста. Сёлета завочна заканчавае Полацкі ўніверсітэт па спецыяльнасці "Эканоміка кіравання прадпрыемствамі". Сяргей Мікалаевіч амаль усё свядомае жыццё прысвяціў сферы гандлю. Займаўся прадпрымальніцтвам, у прыватнасці, рэалізоўваў бытавыя і харчовыя тавары. Задаволены, што на сваім шляху сустракае таленавітых і спагадных людзей, якія могуць параіць і дапамагчы. Зараз, па словах Сяргея Росава, сітуацыя ў падначаленай структуры няпростая, нядобрасумленныя службовыя асобы нанеслі вялікую матэрыяльную шкоду, следства выяўляе вінаватых. —Але па жменьцы людзей нельга меркаваць пра работу ўсёй спажыўкааперацыі, дзе заняты 450 чалавек.

 

У спёку і холад прадаўцы стаяць ля прылаўка. Святы для іх—будзённыя дні. Поспех структуры залежыць ад кожнага працаўніка, пачынаючы ад грузчыка да адміністрацыі. Чым будзем кіравацца? Перш за ўсё—дысцыплінай ва ўсім, у тым ліку і ў вядзенні касавых разлікаў. Пры яе прысутнасці будзе і работа, а значыць, заробак,—перакананы старшыня. Сяргей Росаў жанаты, жонка працуе прадаўцом у спажыўкааперацыі. Дачка—студэнтка Магілёўскага медыцынскага каледжа.

 

Два новые руководители в Миорский организациях 2 кастрычніка на пасаду начальніка міёрскага аддзялення дэпартамента аховы прызначаны Міхаіл Часлававіч ПРАКОПЧЫК.

На варце чалавека і маёмасці ён з 2003-га года. Пачынаў міліцыянерам страявога падраздзялення, камандаваў аддзяленнем групы затрымання, працаваў старшым інспектарам, інжынерам сістэмы.


Прафесію інжынера-механіка атрымаў у сельгасакадэміі, скончыў Полацкі ўніверсітэт  па спецыяльнасці "Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі". 

Жанаты, спадарожніца загадвае Наўгародскім фельчарска-акушэрскім пунктам. 

Начальнік упэўнены, што мае пад крылом цудоўны калектыў. 


—Поспехі работнікаў трэба абавязкова заўважаць і падтрымліваць, кожнаму даваць магчымасць праявіць сябе,—гаворыць Міхаіл Часлававіч. 

 

Эмоцыі, як сам канстатуе, для яго чужыя. Злуецца хіба што для праформы (знешняй фармальнасці). Перш за ўсё—разумныя рацыянальныя працоўныя адносіны. Зберагчы і памножыць тое, што ёсць—вось крэда новага кіраўніка.  

 

Пажадаем поспехаў новым кіраўнікам!


 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 588
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 019
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 126
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта