Авторизация
 

На Міёрскай сцэне артысты з "Віцебскаблгаза"

На Миорской сцене артисты из "Витебскоблгаз" У чарговы раз на Міёршчыну завіталі артысты мастацкай самадзейнасці ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз". Іх выступленне прымяркоўвалася да выбарчай кампаніі. Калясяць па вобласці, шмат дзе пабывалі, і многа яшчэ ў планах. За дзень даюць па некалькі канцэртаў. Міярчане прынялі творчых газавікоў з цёплынёй, адорвалі кветкамі. "Вы для нас сталі сапраўднымі сябрамі, мы сочым за вашымі поспехамі, выступленнямі і, безумоўна, радуемся разам",—гаварыла старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава.  

 

 

"Віцебскаблгаз" у мастацкай самадзейнасці ўжо амаль 20 гадоў, з той пары, як на пасаду кіраўніка заступіў Пётр Шэршэнь. І трымаюць высокія пазіцыі. Напрыклад, сёлета ў рэспубліканскім аглядзе прызнаны першымі. Генеральны дырэктар прадпрыемства, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі Пётр Шэршэнь пазнаёміў прысутных з перадвыбарнай праграмай кіраўніка краіны "За будучыню незалежнай Беларусі". У нас мір, парадак, кваліфікаваныя кадры, не паўставала вялікіх праблем з работай. Беларусь заўсёды будзе незалежнай, працягне вырашаць пытанні самастойна, як і належыць суверэннай дзяржаве. Прэзідэнт—гарант парадку і выканання Канстытуцыі. Беларусь—міратворца. Таму прыкладам мінскія сустрэчы Украіны, Расіі, Францыі, Германіі, якія дапамагаюць у спыненні ваеннага бязладдзя на Украіне. Сярэдні клас краіны—упэўненасць у будучым. У полі зроку сацыяльнай дзяржавы—чалавек. Чаму ідзе дэвальвацыя? Бо даражэе імпарт. Заробак залежыць ад адпаведнасці рынку, цвёрдасці валюты. Па індэксе чалавечага развіцця (а гэта ўсе складнікі) мы займаем дастойнае месца ў краінах СНД і свеце. 
Артысты "Віцебскаблгазу" за чаравалі сабой. Неаднаразова выбягалі на сцэну танцоры з "Карнавала", "Прэм'еры". У гурце народных інструментаў выдавалі віртуозныя зыкі балалайка, баян, бубен, электрагітара. Калі гармонік грае—свята наступае. У тым пераканалі прысутных. Неверагодна артыстычная віцяблянка Дар'я Шыдлоўская не раз уздымала настрой рухавымі крананнямі да баянных кнопак. Заклікаў горда ўзняць галовы за Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне віцяблянін Андрэй Бахцін. Выканаўца з Браслава спявала пра паветраны пацалунак, дзяўчаты з абласнога цэнтра клікалі на дыялог вольную птушку, называлі планету нечым імем, спявалі пра Месяц, які, як залаты лебедзь, на хвалях гойдаецца. Начальнік Шаркаўшчынскага газазабеспячэння Эдвард Вялічка пасмяшыў уласнай гумарэскай пра службу 104, куды многія трапляюць зусім выпадкова, маючы іншую патрэбу. Так здарылася і з зяцем, які папрасіў дапамогі сваёй цешчы. "Бурчэла на кухні і адключылася",—паведамляе кліент,—"Начысціце соплы",—дае рэкамендацыі, нібыта да газавай пліты, спецыяліст. Зямляк Аляксей Конах прысвяціў песню каханай, якую можа назваць нават аблачынкай. Лёгкасці на сэрцы і цяжару ў кашальку жадаў ансамбль народнай песні "Мілаліца". Мужчынская арт-група "104" у італьянскіх гарнітурах выводзіла "Бесаме муча", гучаў і пераклад "Сэрца сагрэй мне, родная, на доўгія дні". Не пакінулі без увагі артысты і дзень сталых людзей. Браты-блізняты Залескія выводзілі "Домік вокнамі ў сад".
Як жа граматна завяршыць такі прыўзняты, віртуозны канцэрт?—думалася мне. І тут слынныя творцы запоўнілі сцэну і залу прафесійнымі сцягамі і спявалі ва ўнісон з выканаўцай "Белую Русь". Газавікі паехалі гастраляваць далей. Да свайго хобі ўсе самадзейныя артысты ставяцца з фанатызмам. 
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

"Віцебскаблгаз" у мастацкай самадзейнасці ўжо амаль 20 гадоў, з той пары, як на пасаду кіраўніка заступіў Пётр Шэршэнь. І трымаюць высокія пазіцыі. Напрыклад, сёлета ў рэспубліканскім аглядзе прызнаны першымі. Генеральны дырэктар прадпрыемства, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі Пётр Шэршэнь пазнаёміў прысутных з перадвыбарнай праграмай кіраўніка краіны "За будучыню незалежнай Беларусі". У нас мір, парадак, кваліфікаваныя кадры, не паўставала вялікіх праблем з работай. Беларусь заўсёды будзе незалежнай, працягне вырашаць пытанні самастойна, як і належыць суверэннай дзяржаве.

 

На Миорской сцене артисты из "Витебскоблгаз" Прэзідэнт—гарант парадку і выканання Канстытуцыі. Беларусь—міратворца. Таму прыкладам мінскія сустрэчы Украіны, Расіі, Францыі, Германіі, якія дапамагаюць у спыненні ваеннага бязладдзя на Украіне. Сярэдні клас краіны—упэўненасць у будучым. У полі зроку сацыяльнай дзяржавы—чалавек. Чаму ідзе дэвальвацыя? Бо даражэе імпарт. Заробак залежыць ад адпаведнасці рынку, цвёрдасці валюты. Па індэксе чалавечага развіцця (а гэта ўсе складнікі) мы займаем дастойнае месца ў краінах СНД і свеце. Артысты "Віцебскаблгазу" за чаравалі сабой. Неаднаразова выбягалі на сцэну танцоры з "Карнавала", "Прэм'еры". У гурце народных інструментаў выдавалі віртуозныя зыкі балалайка, баян, бубен, электрагітара. Калі гармонік грае—свята наступае. У тым пераканалі прысутных. Неверагодна артыстычная віцяблянка Дар'я Шыдлоўская не раз уздымала настрой рухавымі крананнямі да баянных кнопак. Заклікаў горда ўзняць галовы за Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне віцяблянін Андрэй Бахцін.

 

Выканаўца з Браслава спявала пра паветраны пацалунак, дзяўчаты з абласнога цэнтра клікалі на дыялог вольную птушку, называлі планету нечым імем, спявалі пра Месяц, які, як залаты лебедзь, на хвалях гойдаецца. Начальнік Шаркаўшчынскага газазабеспячэння Эдвард Вялічка пасмяшыў уласнай гумарэскай пра службу 104, куды многія трапляюць зусім выпадкова, маючы іншую патрэбу. Так здарылася і з зяцем, які папрасіў дапамогі сваёй цешчы. "Бурчэла на кухні і адключылася",—паведамляе кліент,На Миорской сцене артисты из "Витебскоблгаз" —"Начысціце соплы",—дае рэкамендацыі, нібыта да газавай пліты, спецыяліст. Зямляк Аляксей Конах прысвяціў песню каханай, якую можа назваць нават аблачынкай. Лёгкасці на сэрцы і цяжару ў кашальку жадаў ансамбль народнай песні "Мілаліца". Мужчынская арт-група "104" у італьянскіх гарнітурах выводзіла "Бесаме муча", гучаў і пераклад "Сэрца сагрэй мне, родная, на доўгія дні". Не пакінулі без увагі артысты і дзень сталых людзей. Браты-блізняты Залескія выводзілі "Домік вокнамі ў сад".Як жа граматна завяршыць такі прыўзняты, віртуозны канцэрт?—думалася мне. І тут слынныя творцы запоўнілі сцэну і залу прафесійнымі сцягамі і спявалі ва ўнісон з выканаўцай "Белую Русь". Газавікі паехалі гастраляваць далей. Да свайго хобі ўсе самадзейныя артысты ставяцца з фанатызмам. 

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 530
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 109
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 252
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта