Авторизация
 

Ахоўваюць граніцу з вернымі сяброўкамі

Несці службу на граніцы—значыць заўсёды быць гатовым да непрадказнасці, ахвяраваць асабістым часам і падтрымліваць выдатную фізічную і псіхалагічную форму. Прапаршчыкі Сяргей Савуць і Мікалай Міна да такіх умоў даўно прызвычаіліся. Разам з іх
 роднымі і блізкімі.

Охраняют границу с верными подругами Несці службу на граніцы—значыць заўсёды быць гатовым да непрадказнасці, ахвяраваць асабістым часам і падтрымліваць выдатную фізічную і псіхалагічную форму. Прапаршчыкі Сяргей Савуць і Мікалай Міна да такіх умоў даўно прызвычаіліся. Разам з іх роднымі і блізкімі.

 

Выслуга ў абодвух складае сем з паловай год. Мікалай увесь час служыць на пагранзаставе "Друя", Сяргей перавёўся сюды з заставы ў пасёлку Бігосава. Іх трэці таварыш—Аляксандр Каснарэвіч. Аднак падчас нашага візіту ў яго быў выхадны дзень. 

Усе трое добра знаёмы з дзяцінства. Выраслі ў Павяцці, вучыліся ў адным класе. Пасля тэрміновай службы ў арміі вырашылі не здымаць ваенную форму і сталі ахоўнікамі дзяржаўнай граніцы.


—Пагранічныя суткі заўсёды непрадказныя. Немагчыма ведаць, што здарыцца падчас нараду,—гаворыць Сяргей.—Аднак для нас гэта ўжо справа звыклая.

Ёсць у сяброў-пагранічнікаў яшчэ адна агульная рыса—усе яны кінолагі. Праходзілі навучанне ў кіналагічным цэнтры органаў пагранiчнай службы ў Смаргоні. Адтуль Мікалай прывёз бельгійскую аўчарку Кессі.

 



Охраняют границу с верными подругами  —Гэта вельмі энергічны сабака,—характарызуе пагранічнік чацвёраногага "салдата".—Па характары бельгійскія аўчаркі больш агрэсіўныя, чым нямецкія. Галоўнае патрабаванне да кожнай службовай сабакі—быць дысцыплінаванай і выконваць каманды гаспадара.

У сярэднім сабакі служаць восем год, а потым адпраўляюцца на адпачынак. Як правіла, кінолагі забіраюць іх да сябе. Разумніцы-Кессі ўжо сем. Хутка кола яе абавязкаў звузіцца да аховы ўласнага дома гаспадара ў Павяцці. Там ведае кожны куточак, бо вольны час таксама праводзіць з Мікалаем і яго жонкай Вольгай. 

Нямецкай сяброўцы Сяргея Савуця тры з паловай гады. Хельга—яго ўласны сабака. Аўчарцы было чатыры месяцы, калі гаспадар адправіўся з ёй на курсы ў Смаргонь. Паўгода вучыўся не толькі дрэсіраваць, але і аказваць медыцынскую дапамогу сабаку, гатаваць для яго ежу. Дарэчы, кожныя два гады кінолагу трэба павышаць кваліфікацыю.


Хельга таксама адна на заставе не застаецца, разам з Сяргеем адпачывае дома ў Чэрасах. Сабака—член маладой сям'і Савуцяў і добры сябар трохгадовай Ульянкі і Уладзіслава, якому нядаўна споўніўся годзік.

Цікаўлюся, чаму на службе сабакі менавіта жаночага полу. На гэта пагранічнікі адказваюць, што "дзяўчынкі" больш паслухмяныя і адданыя гаспадару. 

На заставе дрэсіроўка адбываецца пастаянна ў адведзены час. Нам прапаноўваюць паназіраць за гэтым працэсам. Хельга паслухмяна выконвае каманды гаспадара, скача праз бар'еры. Разумее і голас, і жэсты. 


—Правядзём эксперымент,—прапаноўвае Сяргей.—На шляху праз граніцу парушальнікі часта губляюць свае рэчы. Па іх можна выйсці на след.

Пагранічнік дае супрацоўніку рэдакцыі запальніцу і просіць схаваць яе куды-небудзь, папятляўшы па тэрыторыі. Потым за справу бярэцца Хельга. Сабака бяжыць па слядах, пакінутых умоўным парушальнікам, і нарэшце знаходзіць схаваны прадмет. Голасу не падае, проста садзіцца побач. 

—Мы спецыяльна прывучаем сабак маўчаць, каб парушальнікі іх не заўважылі,—тлумачыць Сяргей.—Для гэтага і жэсты вучым разумець. За выкананне работы сабаку абавязкова трэба пахваліць.


Суровыя будні пагранічнай службы куды лягчэй пераносіць, калі іх падзяляе верны чацвёраногі сябар, а дома чакае ўтульнае цяпло сямейнага ачага.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта