Авторизация
 

У адпаведнасці з дзіцячай зберагальнай праграмай “Расці вялікі” Белаграпрамбанк прадастаўляе грамадзянам магчымасць адкрыць накапляльныя ўклады на дзяцей. Дарослыя такім чынам могуць падрыхтаваць добры падарунак малым на будучае: калі яны закончаць школу, стануць студэнтамі, вось тады і спатрэбяцца зберажэнні на ўкладах.
Усіх юных асоб, якія дзякуючы дарослым сталі кліентамі нашай фінансавай ўстановы, 28 снежня запрасілі ў РДК, дзе праводзіўся навагодні ранішнік — гэта ўжо стала штогадовым традыцыйным мерапрыемствам. Дзядуля Мароз і Снягурка, іншыя казачныя персанажы вадзілі ля ёлкі карагоды, слухалі як малыя дэкламуюць вершы, запрашалі іх танцаваць, далучалі да розных вясёлых забаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі шмат радасці.

Кожнае дзіця, на чыё імя бацькі ці іншыя родныя аформілі банкаўскі ўклад, атрымала салодкі падарунак. А тых, хто адзначае Дзень нараджэння ў снежні-студзені, чакаў яшчэ адзін падарунак — ранцы ці курткі з эмблемай банка (на працягу года работнікі фінансавай ўстановы віншуюць усіх імяніннікаў).

У мясцовым аддзяленні Белаграпрамбанка адкрыта каля 50 укладаў на юных асоб, сярод якіх ёсць і такія, каму яшчэ няма і года.

Л. ХОВАН.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта