"Родная хата — такая как есть" или открытие нового музея возле СШ №3
gazeta 26-05-2015, 16:57 0 Навіны
22 мая ў актавай зале дзяржаўнай установы адукацыі "Міёрская сярэдняя школа №3" у 14 гадзін пачалося мерапрыемства з нагоды адкрыцця этнагарафічнага музея "Сялянская хата". Прайшло яно на найвышэйшым арганізацыйным і прадстаўнічым узроўні, бо ў яго аказалася вельмі шмат па-сапраўднаму зацікаўленых людзей, прадстаўнікоў, арганізацый, устаноў, бакоў. Усім ім уручаны маляўнічыя буклеты. А на свята са сцэны запрасіла адна з вядучых Віка Новік. Вось тады і прагучала песня, радок з якой вынесены ў загаловак.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася дырэктар школы Валянціна Генадзьеўна Атрошка. Так, для яе, калектыву настаўнікаў і вучняў, больш таго - гарамадскасці раёна адкрыццё гэтага чацвёртага музея, чарговага дзецішча паважанага краязнаўцы і настаўніка гісторыі Вітольда Антонавіча Ермалёнка стала доўгачаканым святам.
Ідэя такога музея вітала даўно. Яе ажыццяўленне пачалося пасля таго, як ёй пранікся намеснік начальніка райсельгасхарчу В.У. Гагалінскі, падтрымаў начальнік В.А. Бялько. Адпаведны будынак знайшлі ў Чапуках, талакой перавозілі і будавалі пры падтрымцы аддзела адукацыі,спорту і турызму, мясакамбіната, райаграсэрвісу , ААТ "Чэрасы" і іншых шэфаў, настаўнікаў і энтузіястаў, у тым ліку "арганаўнаў".
Спецыяльныя лісты "Дабрадзею" Вялянціна Генадзьеўна падрыхтавала намесніку начальніка райсельгасхарчу В.У. Гагалінскаму, начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму В.А. Драбу, дырэктарам мясакабіната В.В. Бандарэнку, ААТ "Чэрасы" Г.М. Колбун і райаграсэрвісу - І.Г. Сушко, вадзіцелю М.І. Драбу, загадчыцы школьнай гаспарадаркі А.В. Гінько.
Галоўны віноўнік урачыстасці Вітольд Антонавіч Ермалёнак адзначыў, што яго мэтай было стварыць музей, у якім цяперашнія дзеці змаглі б не толькі пабачыць, аме і памацаць рукамі прадметы працы і побыту іх продкаў, пазнаёміцца з умовамі жыцця іх прадзядуляў і прабабуль. Так, гэта аказалася няпростай справай. Але цяпер наведвальнікаў чакаюць арыгінальныя рэчы. Іх паболела і ў час урачыстасці. Пры ўручэнні падзяк "Рупліўцам музея" старшыня раённага Савета Марыя Мікалаеўна Баніфатава прыпаднесла старыя пячатку і падручнік ад 1895 года, пісьменнік С.Р. Даргель - уласную кнігу, а яго экспанаты ўжо занялі сваё месца ля музея. Не з пустымі рукамі завіталаў намеснік галоўнага рэдактара Л.А. Матэленак. Аднак самыя багатыя дары прыпаднёс краязнаўца з Даўгаўпілса Мікола Паўловіч.
Між тым вядучыя правялі завочную экскурсію па музеі, патлумачылі што такое весніцы, брама, качарэжнік, покуць, розныя рэчы сялянскай хаты.
Падзякаваў стваральнікам музея, у першую чаргу яго "захавальніку" Вітольду Антонавічу старшыня райвыканкама Ігар Валер'евіч Кузняцоў, уручыў яму прывітальны адрас і падарунак ад райвыканкама. Яго намеснік Таацяна Алегаўна Стальмачонак пажадала В.А. Ермалёнку новых знаходак і рэалізацыі задум.
Гістарычным момантам назваў падзею начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Валерый Анатольевіч Драба. Сапраўды, рэалізаваць вялікія задумы ўдаецца далёка не ўсім. А ў "сялянскай хаце" захаваны асаблівы дух колішняга вясковага жыцця.
Ад рэдакцыі Вітольду Антонавічу вынесена падзяка за працяглае і плённае супрацоўніцтва, а яшчэ - кіпа дакументаў па распрацоўваемай ім тэме аб гісторыі адной з цэркваў раёна.
Што В.А. Ермалёнак стварыў шмат для раёна, гаварыла былы старшыня раённага Савета Р.В. Парфёненка і прыпаднесла для музея пяць відаў даматканай тканіны са старога куфэрка сваёй свекрыві. Цяжка пералічыць усе падарункі ад В.А. Паляка, Ч.С. Кашкура, В.Р. Аляксеевай, а паэт Сяргей Панізнік прыслаў віншавальны верш нават з Канады.
Сімвалічныя падарункі В.Г. Атрошка і В.А. Ермалёнку прыпаднеслі вучні. Школьныя самадзейныя артысты спявалі песні і частушкі "пад старыну", дэкламавалі, танцавалі, вядучыя загадвалі загадкі "з куфра". Але настаў час першай экскурсіі. Перад ёй сімвалічную стужку перарэзалі І.В. Кузняцоў, М.М. Баніфатава, В.А. Драба і В.Г. Атрошка. Ганаровых гасцей школьнікі віталі хлебам-соллю. Кароткую ўваходную малітву прамовіў ксёндз Кшыштаф Міянкіна, блаславіў справу, зробленую з душой, благачынны Віктар Вабішчэвіч.
З арыгінальным ключом ад "сялянскай хаты" сустрэў першых наведвальнікаў Вітольд Антонавіч. І павёў размову ад парога - сярпоў, жорнаў, сявалак, мялак да прадметаў вясковага побыту. Адразу адзначу, што прызначэнне некаторых з іх не ведаюць нават сучасныя людзі старшэйшага пакалення. Цікавым было дапаўненне пра ўтрыманне сямейнага куфра - даматканае адзенне і тканіны ад Марыі Георгіеўны Ермалёнак.
Этнаграфічны музей "Сялянская хата" ў двары СШ №3 чакае наведвальнікаў. Доўгіх яму гадоў і плённай дзейнасці па захаванні народнай памяці.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.