Не оставляйте детей одних!

Пад такой назвай у Міёрах з 15 мая па 1 чэрвеня пройдзе прафілактычная акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага Дня абароны дзяцей. Яе асноўная мэта — прыцягненне ўвагі да праблем свавольстваў з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з іх удзелам і забеспячэнне агульнай бяспекі дома, на вуліцы, вадаёме і г.д.

 

Акцыя ахопіць як дзяцей, так і іх бацькоў. Работнікі Міёрскага РАНС наведаюць мнагадзетныя сем'і, арганізуюць тэматычныя мерапрыемствы, выступяць на бацькоўскіх сходах.
31 мая запрашаем усіх на плошчу ля раённага Дома культуры, дзе адбудзецца выніковы этап акцыі. Вас чакае паказ пажарнай тэхнікі і мноства цікавых конкурсаў.


Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ,
інспектар ІНіП Міёрскага РАНС.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.