Авторизация
 

Парламент ратыфікаваў міжурадавае пагадненне з Латвіяй аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый.
ххх

У рэспубліцы абмяркоўваецца пытанне аб увядзенні абавязковага медыцынскага страхавання.
ххх

Беларускія дэпутаты заканадаўча замацавалі ўвядзенне дзяржаўнай рэгістрацыі мапедаў і правоў на кіраванне імі.
ххх

А. Косінец: у нас дастаткова пустуючых будынкаў, невыкарыстоўваемых збудаванняў, зямельных участкаў, і ні ў якім выпадку нельга затрымліваць перадачу іх для арганізацыі новых вытворчасцяў.
ххх

Да дысцыплінарнай адказнасці могуць быць прыцягнуты некаторыя службовыя асобы за невыкананне дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2007-2010 гады. Такое прадугледжана пастановай Савета Міністраў №1713.
ххх

У адкрытых акцыянерных таварыствах, якія будуць стварацца ў Беларусі ў працэсе прыватызацыі з 1 студзеня 2011 года, чэкавая прыватызацыя праводзіцца не будзе. Тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў падоўжаны да 3 чэрвеня 2013 года.
ххх

Старыя дамы ў сельскай мясцовасці, якія не перапрадаваліся з 1985 года, можна будзе рэгістраваць бясплатна і ў спрошчаным парадку. Такая льгота ўстаноўлена 5 гадоў назад, і яе дзеянне павінна было закончыцца ў канцы гэтага года. 30 лістапада падпісаны ўказ №616, які надаў гэтай норме бестэрміновы характар.
ххх

Прэзідэнт дазволіў сельгасарганізацыям развіваць бізнес у сферы агратурызму. Раней ім маглі займацца толькі прыватныя асобы. Цяпер дазваляецца здаваць агратурыстам 10 пакояў замест 5.
ххх

На могілках “Калодзішчы” пад Мінскам рыхтуюць участак, на якім у якасці эксперыменту людзей будуць хаваць па заходняму ўзору: без агародж і надмагільных пагурачкаў.
ххх

Унутраны дзярждоўг Беларусі за кастрычнік скараціўся на 1,6%, знешні—павялічыўся на 0,5%.
ххх

З пачатку года долар ЗША ўмацаваўся адносна беларускага рубля на 5,9%, еўра знізіўся на 3,3%, расійскі рубель умацаваўся на 2,2%.
ххх

У Віцебску прайшоў заключны канцэрт абласнога тура рэспубліканскага свята-конкурсу вакальна-харавых калектываў, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР Генадзя Цітовіча. У ім прынялі ўдзел 9 калектываў з Віцебска, Полацка, Оршы, Дуброўна,Шаркаўшчыны, Лёзна, Лепеля і Наваполацка.

Па паведамленнях БелТА і СМІ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 062
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 176
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 704
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 143
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 605
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 391
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 529
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2020
Александр, Алексей, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта