Праздник радости и доброты "Кладезь"

Праздник радости и доброты "Кладезь" З 8 да 17 мая пройдзе фестываль праваслаўнай культуры "Кладезь". Усіх жыхароў Міёршчыны і гасцей раёна чакаюць святочны канцэрт, выстава-кірмаш вырабаў манастырскіх майстэрняў, лялечныя спектаклі, праект "Добрае кіно".

 

У даўніну ў кожным горадзе праводзіліся дабрачынныя базары, зборы ад якіх ішлі на дапамогу маючым патрэбу. Гэтую традыцыю працягваюць сёстры Свята-Елісавецінскага манастыра з Мінска. Падчас фестывалю яны праводзяць шырокі кірмаш, на якім можна набыць царкоўныя рэчы, манастырскія хлеб і мёд, арыгінальныя сувеніры ручной работы і іменныя падарункі, травяныя зборы для здароўя, душакарысныя кнігі, фільмы для дзяцей і дарослых. Усё гэта зроблена з вялікім уменнем і любоўю ў майстэрнях манастыра, дзе працуюць каля 2000 чалавек. Атрыманыя сродкі ідуць на дапамогу шматлікім людзям.


14 мая ў 18 гадзін у раённым Доме культуры (плошча Леніна, 14) пройдзе канцэрт аўтара і выканаўцы песень, лаўрэата прэміі "Залаты грамафон" Таццяны Дашкевіч.
Малышоў чакае сустрэча з казкай у лялечным тэатры "Батлейка". Спектаклі будуць паказваць кожную гадзіну на тэрыторыі выставы. Пасля прадстаўлення можна будзе пазнаёміцца з галоўнымі героямі, прыняць удзел у гульнях і віктарынах.


Унікальны аб'ект, які таксама неабходна пабачыць, — гэта экспазіцыя старадаўняй майстэрні па перапісу рукапісаў "Скрыпторый". На абсталяванні, узноўленым па старажытных узорах, пакажуць і раскажуць, якія змены адбываліся з кнігай на працягу соцень гадоў, як з унікальнага твора, выніку шматгадовай працы манахаў, яна пера-тварылася ў электронны носьбіт інфармацыі.

 

Адкрыццё фестывалю адбудзецца 8 мая ў 12 гадзін на плошчы Леніна.
Уваход бясплатны. Чакаем вас усёй сям'ёй!

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.