Заканчивается "невидимый" период строительства завода
gazeta 17-04-2015, 11:17 0 Навіны
Чытачы зачакаліся вестак пра будаўніцтва ў Міёрах металургічнага завода. За чарговымі навінамі звяртаюся да генеральнага дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю "ММПЗ-груп" С.Я. Чабуранава.
— Работы працягваюцца,— запэўнівае Сяргей Ягоравіч,— толькі яны знаходзяцца яшчэ у так называемай "нябачнай" фазе, калі непасрэдна на будаўнічай пляцоўцы людзі не працуюць.
Чакаецца, што праз тыдзень-другі літоўская кампанія закончыць праект Міёрскага металургічнага завода, і яго можна будзе накіраваць на экспертызу. А вось праекты па электразабеспячэнні, газазабеспячэнні, пад'язной аўтадарозе, водазабеспячэнні і некаторыя іншыя ўжо прайшлі ці праходзяць экспертызу. Таму рэальнасцю становіцца заключэнне нават ў маі кантрактаў на асобныя віды падрыхтоўчых работ. Да прадпрыемства пэўную цікавасць праяўляюць чэхі, вельмі верагодна, што яны могуць стаць генпадрадчыкамі.
—Не атрымаецца, што мясцовыя будаўнічыя арганізацыі застануцца без справы?
— Выканаўцы будаўнічых работ будуць вызначацца па тэндары, у якім перамогуць арганізацыі, якія прапануюць лепшыя ўмовы выканання канкрэтных праектаў. Наколькі я ведаю, ПМК-55 і меліярацыйныя арганізацыі раёна гатовы змагацца за выгадныя для іх заказы.
—Будучаму прадпрыемству патрэбна для вытворчасці вельмі шмат вады. Мне асабіста даводзілася чуць, як на першапачатковым этапе абмеркавання гэтай праблемы нават выказваліся прапановы па выкарыстанні бліжэйшых адкрытых вадаёмаў. На чым пагадзіліся ў канчатковым выніку?
—Прадпрыемства будзе карыстацца вадой толькі з падземных крыніц. Пляцоўка для артэзіянскіх свідравін ужо вызначана.
—Аб'ёмы вытворчасці белай бляхі плануюцца вельмі вялікія, яны значна перабольшваюць патрэбы нашай краіны. Не атрымаецца так, што частка прадукцыі ММПЗ застанецца незапатрабаванай, прадпрыемства не зможа працаваць на поўную магутнасць?
—Так, і аб гэтым неабходна клапаціцца ўжо на этапе праектавання, Дык вось, будаўніцтва яшчэ не пачалося, а да будучай прадукцыі ўжо праяўляюць інтарэс спажыўцы. Выказалі намер закупляць яе дзясяткі тысяч тон славакі, в'етнамцы, яшчэ больш—англічане. Ды і патрэбы Беларусі даволі значныя. Без заказаў не павінны застацца.
—Цікавасць да будучага прадпрыемства на дзяржаўным узроўні і ў спажыўцоў ёсць, тады Вам не здаецца, што вось гэты перыяд "нябачных" работ неяк зацягваецца? На "рамантычным", першапачатковым этапе асэнсавання задумы нават выказвалася ўпэўненасць, што новая вытворчасць пачне дзейнічаць ужо ў 2015-ым…
—Улічыце, што гэта сучаснае высокатэхналагічнае прадпрыемства, якое фінансуюць замежныя інвестары і праектуюць замежныя спецыялісты, што само па сабе ўжо не проста. Каб з усімі дамовіцца, аформіць адносіны, патрэбны час. Даводзіцца ўлічваць асаблівасці заканадаўства некалькіх краін. Так, яшчэ сустракаюцца чыста бюракратычныя, інерцыйныя і іншыя перашкоды. Трэба разумець і тое, што ў з'яўленні новага, лепш аснашчанага канкурэнта не зацікаўлены цяперашнія замежныя вытворцы аналагічнай прадукцыі (айчынных няма). Да таго ж, і ў нашай рэспубліцы дзейнічае сістэма закупу белай бляхі з-за мяжы. Потым яна павінна імкліва пераарыентавацца з імпарту на экспарт ці застацца зусім незапатрабаванай. Вось і атрымлівааецца, што нічога проста не даецца.
—Разам з чытачамі шчыра жадаю з гонарам адолець усе цяжкасці.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.