Авторизация
 

Тэлефонны званок прывёў у Міёры намесніка прэм'ер-міністра Н. І. Качанаву

Телефонный звонок привел в Миоры заместителя премьер-министра Н. И. Качанову Да намесніка прэм'ер-міністра Н. І. Качанавай, якая курыруе сацыяльныя пытанні, пры правядзенні "прамой лініі" быў зварот з Міёрскага раёна з заўвагай на тое, што вельмі марудна вядзецца будаўніцтва новай бальніцы. Наталля Іванаўна паабяцала асабіста разабрацца з сітуацыяй і ў мінулую пятніцу, 3-га красавіка, каля 11 гадзін нанесла візіт на будаўнічую пляцоўку гэтага аб'екта. Яна пераканалася, што і ў гэты дзень рабочыя і тэхніка тут таксама працавалі.

 

На будоўлі намесніка прэм'ер-міністра Н.І. Качанаву сустракалі старшыня райвыканкама І.В. Кузняцоў і яго намеснікі Л.І. Лясовіч і Т.А. Стальмачонак, начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Ю.М. Дзяркач, галоўны урач цэнтральнай раённай бальніцы А.Ф. Сівая, начальнік ПМК-55 В.М. Брыль. Адбылася размова аб ходзе работ, фінансаванні, перспектывах. Наглядна ацэнена зробленае.


Телефонный звонок привел в Миоры заместителя премьер-министра Н. И. Качанову Пасля агляду трохпавярховага будынка Н.І. Качанава назвала ўзводзімую бальніцу "жывым" аб'ектам, гэта значыць такім, дзе прадумана вядуцца работы і выкананы вялікія аб'ёмы. Паабяцала падтрымку, у першую чаргу на новае будучае абсталяванне. І не толькі, хаця сёлетнія магчымасці рэспублікі таксама абмежаваныя. Пагадзілася з прапановай абласнога ўпраўлення аховы здароўя, што новая бальніца ў Міёрах можа стаць рэгіянальным цэнтрам сучаснага абследавання хворых, калі яго аснасціць, напрыклад, тамографам ці іншым высокатэхналагічным абсталяваннем. Але ўжо цяпер неабходна тэрмінова вызначыцца з напрамкамі будучай спецыялізацыі, каб унесці змяненні ў праект і не дапусціць значных пераробак, прадугледзець кадравыя і іншыя пытанні. З будаўнікамі акрэслены план бліжэйшых спраў, дамоўлена, што да восені яны па-максімуму выканаюць вонкавыя работы, пададуць цяпло ў будынак, а потым зоймуцца на поўную моц унутранай аддзелкай.


Н.І. Качанава цікавілася таксама развіццём сацыяльнай сферы раёна, у першую чаргу забяспечанасцю месцамі ў дзіцячых садках.


Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта