Авторизация
 

Жанчыны года Міёршчыны

Женщина года Миорщины "Жанчына ў сістэме прамысловага комплексу і будаўніцтва" 

Святлана Канстанцінаўна ПАНІЗНІК — намеснік галоўнага бухгалтара ДКУБП "Міёрская ПМК-55".
На пасадзе намесніка галоўнага бухгалтара Святлана Канстанцінаўна — са снежня 2002 года. Зарэкамендавала сябе як працалюбівы, адказны, ініцыятыўны спецыяліст. Пастаянна працуе над павышэннем узроўню ведаў, дасканала вывучае нарматыўныя акты. Дапамагае ў вырашэнні пытанняў аддзелам арганізацыі, майстрам і прарабам.   

 

Святлана Канстанцінаўна якасна і ў тэрмін выконвае сваю работу, хутка разбіраецца ў сутнасці пытання і вызначае галоўнае, здольная праявіць настойлівасць і цвёрдасць, каб давесці справу да канца. Камунікабельная, умее знайсці падыход да розных людзей, зараджае іншых сваімі энергіяй і энтузіязмам. Актыўна ўдзельнічае ў спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах арганізацыі.
У Святланы Канстанцінаўны моцная і дружная сям'я. З вялікім задавальненнем гаспадыня займаецца хатнімі нарыхтоўкамі і кветкаводствам, сочыць за чысцінёй і парадкам у доме, заўсёды рада гасцям.

 

Женщина года Миорщины "Жанчына ў сістэме культуры, паслуг і сацыяльнай абароны" 

 

Ірына Іосіфаўна ФЕДУКОВІЧ — намеснік старшыні праўлення па нарыхтоўках Міёрскага райспажыўтаварыства.
Пасаду намесніка старшыні праўлення Ірына Іосіфаўна займае з сакавіка 2007 года. Зарэкамендавала сябе граматным, высокакваліфікаваным спецыялістам, які з вялікай адказнасцю ставіцца да службовых абавязкаў. Значны яе ўклад у развіццё і ўдасканаленне нарыхтоўчай галіны.
За мінулы год сумарна-нарыхтоўчы абарот па сістэме райспажыўтаварыства склаў 10695,0 млн. рублёў, тэмп росту 120,2%. У тым ліку нарыхтавана сельгаспрадукцыі і сыравіны ў насельніцтва на 7454,0 млн. рублёў, тэмп росту склаў 109,9% пры прагнозе 107%. Удзельная вага нарыхтовак ад насельніцтва — 69,7% ва ўсім сумарна-нарыхтоўчым абароце. 


Ірына Іосіфаўна цесна супрацоўнічае з сельскімі выканаўчымі камітэтамі, асабістымі падсобнымі гаспадаркамі. Ёй уласцівы стрыманасць, уменне паважаць сябе і іншых. Ад падначаленых дабіваецца ўмацавання працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, павышэння персанальнай адказанасці за справу. Жанчыну цэняць за інтэлігентнасць, бездакорнае выкананне прафесіных абавязкаў, бескарыслівасць і шчырасць.
Разам з Ірынай Іосіфаўнай ў райспажыўтаварыстве працуюць яе муж Алег Францавіч і дачка Аксана. За працяглую работу сям'я Федуковіч заслужыла павагу калектыву.
Ірына Іосіфаўна — гасцінная гаспадыня, чулая і добразычлівая суседка. Прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці вуліцы і з задавальненнем займаецца садаводствам.

 

Женщина года Миорщины "Жанчына ў сістэме аграпрамысловага комплексу"

 

Алена Валянцінаўна ТАМАШЭВІЧ — жывёлавод ААТ "Гвардзейскі".
У сельскагаспадарчай галіне Алена Валянцінаўна працуе са жніўня 1984 года. Вызначальныя рысы яе характару — працалюбства і добрасумленныя адносіны да работы. Гэта жыццярадасны і спагадлівы, ветлівы і сціплы чалавек з добрымі арганізатарскімі здольнасцямі. Сваю прафесію паважае, пастаянна цікавіцца новымі тэхналогіямі ў жывёлагадоўлі. Умее стварыць добрую атмасферу ў калектыве, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод калег і аднавяскоўцаў. 
Апошнія тры гады Алена Валянцінаўна займае прызавыя месцы ў раённым спаборніцтве сярод жывёлаводаў, занятых доглядам буйной рагатай жывёлы. Абслугоўвае на адкорме 200 галоў. З мінулага года дадаткова — 142 цялят на дарошчванні. За 2014 год забяспечыла сярэднясутачную прывагу на адкорме 713 грам, атрымала валавую прывагу 49,3 тоны. А дзённая прыбаўка меншых бычкоў і цялушачак летась склала 571 грам, за студзень 2015-га — 902.
Алена Валянцінаўна — цудоўная гаспадыня і клапатлівая маці. Выхавала і выгадавала дачок Любоў і Марыю. Абедзве стварылі ўласныя сем'і. Малодшая Марыя працуе ў ААТ "Гвардзейскі" начальнікам участка ў раслінаводстве і разам з мужам жыве ў доме маці. Нягледзячы на пастаянную занятасць на працы, Алена Валянцінаўна трымае вялікую падсобную гаспадарку, пастаянна рэалізуе дзяржаве малако і мяса з уласнага падвор'я. Захапляецца кветкаводствам.

 

Женщина года Миорщины "Жанчына ў сістэме адукацыі"

 

Ірына Жоржаўна БАЛАЙ—загадчыца ДУА "Язненскі дзіцячы сад"
Дашкольную ўстанову Ірына Жоржаўна ўзначальвае з 1994 года. Пад кіраўніцтвам граматнага, мэтана-кіраванага, зацікаўленага ў выніках працы загадчыка з гібкім мысленнем склаўся дружны і творчы калектыў аднадумцаў.
На добрым узроўні падтрымліваецца прадметна-развівальнае асяроддзе. Педагагічны калектыў у пастаянным творчым пошуку. Выхавальнікі актыўна выкарыстоўваюць сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, удзельнічаюць у раённых і абласных конкурсах. Неаднаразова практычныя матэрыялы з вопыту работы калектыву змяшчаліся ў часопісе "Пралеска".
Вялікая ўвага надаецца ахове і ўмацаванню здароўя дзяцей. Вынік зладжанай і мэтанакіраванай работы ў гэтым напрамку — стабільна нізкі паказчык захворваемасці: 2,8 у 2013 годзе (па раёне — 3,4) і ў 2014-м — 2,1 (па раёне — 3,2).
ДУА "Язненскі дзіцячы сад" неаднаразова перамагала ў конкурсе па добраўпарадкаванні сярод дашкольных устаноў раёна.
Добрая, чулая, вясёлая Ірына Жоржаўна—выдатная гаспадыня і клапатлівая маці. Яе сын Яўген завочна набывае вышэйшую адукацыю, працуе ў Салігорску.
Маючы добры эстэтычны і мастацкі густ, Ірына Жоржаўна ў кожным куточку ўласнага дома стварае ўтульнасць і гармонію, творча арганізуе быт, займаецца добраўпарадкаваннем. Захапляецца кулінарыяй, хатнімі нарыхтоўкамі і кветкамі, якімі з лета да восені ўпрыгожана тэрыторыя і ля дома, і ля дзіцячага садка.

 

Женщина года Миорщины "Жанчына ў сістэме аховы здароўя"


Алена Фёдараўна СІВАЯ — галоўны ўрач УАЗ "Міёрская ЦРБ".
На пасаду галоўнага ўрача Алена Фёдараўна прызначана з чэрвеня 2009 года. Пачынала працоўную дзейнасць у Даўгінаўскай урачэбнай амбулаторыі, працяглы час была намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы. За час работы зарэкамендавала сябе ўрачом-спецыялістам з высокай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкай, умелым арганізатарам аховы здароўя. Сістэматычна павышае сваю прафесійную кампетэнтнасць, праводзіць значную работу па фарміраванні ў працоўным калектыве спрыяльнага псіхалагічнага клімату, ахвотна перадае веды маладым спецыялістам. Адказная, тактоўная, добразычлівая, умее спалучаць патрабавальнасць і клопат пра падначаленых.
Прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву, з'яўляецца членам ГА "Беларускі саюз жанчын" і пярвічкі РГА "Белая Русь" УАЗ "Міёрская ЦРБ".
У сям'і Алены Фёдараўны пануе ўзаемаразуменне. Усе разам наведваюць бібліятэку і з вялікім задавальненнем чытаюць мастацкую літаратуру. Гаспадыня радуе родных і гасцей духмянай выпечкай і апетытнымі стравамі, падтрымлівае ў доме чысціную і парадак, займаецца кветкаводствам.

 

 

 

 

 



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта