Авторизация
 

Паляўнічыя пацэлілі… ў будучыню

Справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" адбылася пасля заканчэння рабочага дня 21 лютага ў зале пасяджэнняў райвыканкама. У яе рабоце прынялі ўдзел першы намеснік старшыні райвыканкама В.А. Бялько, намеснік начальніка ўпраўлення палявання і рыбалоўства выканаўчага апарата РДГА "БТПР" В.Р. Круцько і старшыня Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры П.Ц. Жылінскі.

 

Са справаздачай на канферэнцыі выступіў старшыня раённага савета таварыства Д.М. Шокель. У прыватнасці, ён адзначыў, што пры ўдзеле калектываў паляўнічых у раёне абсталявана 69 саланцоў, 3 прыпыначныя пункты і 6 стралковых ліній, пабудавана 7 пераносных вышак і 3 стацыянарныя для назірання і адстрэлу дзічыны, устаноўлены 4 кармушкі для казуль і 50 гняздаванняў для вадаплаўных птушак. Актыўна займаліся гэтай справай паляўнічыя Туркоўскага, Мікалаёўскага, Якубаўшчынскага, Дварнасельскага пярвічных калектываў. Найменшы ўклад у біятэхнічныя мерапрыемствы паляўнічых Даўгінаўскай і Павяцкай пярвічак.
Між тым, усе старыя збудаванні патрабуюць рэканструкцыі ці замены.


Раённая арганізацыйная структура заахвочвала актыўнасць у правядзенні біятэхнічных мерапрыемстваў і ўліковых работ, арганізацыі палявання. За 2013 год выдадзена 16 ільготных пуцёвак на пушнінных звяроў, летась—21 на вадаплаўную дзічыну і 47 на пушнінных звяроў.
За мінулы год ва ўгоддзях таварыства здабыта 69 казуль і 20 ласёў, у тым ліку сваімі паляўнічымі адпаведна 14 і 8, прыезджымі — 15 і 6, замежнымі — 40 і 6.
У таварыстве паляўнічых і рыбаловаў налічвалася 255 жыхароў раёна, пры тым непасрэдна паляўнічых паменела з 227 да 204, калі меркаваць па ўплаце членскіх узносаў.
Сярод першачарговых задач названы павышэнне актыўнасці членаў арганізацыйнай структуры, упор на пярвічныя калектывы паляўнічых і паляпшэнне маральна-псіхалагічнай абстаноўкі.


Дырэктар раённай аргструктуры І.Ч. Атрошка дапоўніў, што гадавы план даходаў выкананы на 121%, паступленні ад паляўнічай дзейнасці перабольшылі заданне на 7%, у тым ліку ад замежнага паляўнічага турызму — на 48%.
У ходзе абмеркавання дакладаў паступалі пытанні па практыцы выдзялення льготных пуцёвак і фарміраванні цаны на дзічыну, выкарыстанні даходаў, падборы егераў, якія павінны быць мясцовымі, выкананні планаў па асобных паказчыках і іншым.
Рэспубліканскі і абласны прадстаўнікі паабяцалі, што дзейнасць раённай арганізацыйнай структуры таварыства, цэны і тэрміны правя-дзення мерапрыемстваў у ім будуць на пастаянным кантролі, усе злабадзённыя пытанні аператыўна вырашацца, прадоўжаць дзейнасць паляўнічыя дачы і калектывы, але для гэтага ў першую чаргу патрэбны намаганні саміх аматараў палявання. Прагучаў заклік да ўдзельнікаў канферэнцыі станавіцца гаспадарамі ў сваёй гаспадарцы.
Праведзены выбары раённага савета РДГА "БТПР" з 11 членаў, узначальваць які даручана намесніку старшыні райвыканкама Л.І. Лясовічу. Сфарміравана праўленне, у склад якога па прапанове дэлегатаў уключаны старшыні пяр-вічных паляўнічых таварыстваў. Выбраны тры прадстаўнікі на абласную канферэнцыю.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 643
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 151
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 51 034
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 965
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 477
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 439
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 мая 2019
Александр, Иван, Леонтий, Макар, Максим, Марк, Никита, Петр, Тихон

Именины 26 мая 2019
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Госці краін
free counters
Партнеры сайта