15 лістапада на пасаду пракурора раёна прызначаны Іван Адамавіч Волчык. Ён нарадзіўся 10 жніўня 1977 года ў Полацку. У Полацкім сельскагаспадарчым тэхнікуму атрымаў прафесію бухгалтара. У 2001 годзе закончыў юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Спачатку выпускнік ВНУ удасканальвае набытыя веды на пасадзе следчага пракуратуры Расонскага раёна, дзе працуе да кастрычніка 2008 года. Потым І. А. Волчык прызначаецца на пасаду намесніка пракурора Докшыцкага раёна. У гэты час ён ажыццяўляе крымінальна-судовы нагляд, нагляд за выкананнем заканадаўства непаўналетніх і іншыя найбольш адказныя ўчасткі прафесійнай дзейнасці. Сямейнае становішча—халасты.