Авторизация
 

Вяселле і адпачынак — два ў адным

Свадьба и отдых —  два в одном Вяселле з'яўляецца адным з самых запамінальных момантаў жыцця, і ў шкале стрэсаў яно знаходзіцца на першых пазіцыях. Нездарма навукоўцы адзначаюць, што большасць нявест, не жадаючы гэтага, губляюць перад святам некалькі кілаграмаў. Гэта і не дзіўна, бо само вяселле праходзіць за адзін дзень, а вось падрыхтоўка да яго можа расцягнуцца. Менавіта таму ў гэтай складанай справе не абысціся без дапамогі прафесіяналаў, якія возьмуць частку праблем на сябе.

 

Зусім нядаўна ў Міёрах пачаў работу вясельны салон "Давай ажэнімся", заснавальніцамі якого з'яўляюцца сёстры Вольга і Алена Пацеенак, якія ўжо не першы год прапаноўваюць гараджанам турыстычныя паслугі праз агенцтва "Паласаты рэйс". 


— Нашы вясельныя паслугі для міярчан пакуль што ў навінку. Ідэя адкрыць салон невыпадковая, да нас часта звяртаюцца маладыя па пытаннях арга-нізацыі рамантычнага падарожжа, і мы вырашылі пашырыць спектр прапаноў, — расказвае Алена. — Спадзяёмся, што з надыходам цёплага надвор'я вяселляў стане больш—і попыт хутка павысіцца.
"Давай ажэнімся" — гэта шырокі асартымент і выбар на любы густ. Сукенкі на пракат радуюць і цэнамі, і разнастайнасцю фасонаў: доўгія і кароткія, вузкія і пышныя, са шлейфам і без яго, бялюткія і прыемнага колеру "шампань". Гаспадыні салона патрацілі не адзін дзень на вывучэнне апошніх тэндэнцый моды і патрабаванняў сучасных нявест.
Акрамя гэтага, да сукенкі падбіраюцца патрэбныя аксесуары: вэлюмы, якія таксама адрозніваюцца па даўжыні і колеры, і абавязкова будуць адпавядаць абранаму ўбору, накідкі па сезоне, пальчаткі, туфлі, біжутэрыя і нават упрыгожанні для вясельнай прычоскі.

 

Працяг "МН" №7.


Арына БАРКОЎСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта