Результаты и планы

Результаты и планы 13 студзеня на агульным сходзе работнікаў Міёрскага РАНС падведзены вынікі службовай дзейнасці аддзялення за 2014 год і вызначаны накірункі на бягучы. Статыстыку па пажарах у раёне агучыў начальнік Міёрскага РАНС С.У. Слізень. Станоўчым момантам з'яўляецца змяншэнне іх колькасці — 24 выпадкі ў гэтым годзе, што на 6 менш, чым у 2013-м. На пажарах загінулі два чалавекі, дзіцячай смяротнасці не дапушчана. Асноўныя прычыны ўзгаранняў нязменныя: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, няспраўнасць электраправодкі.

 

З мэтай папярэджання такіх здарэнняў раённым аддзелам РАНС пастаянна вядзецца прафілактычная работа, накірункі якой акрэсліў першы намеснік начальніка аддзела А.І. Чарняўскі. Інспекцыя нагляду і прафілактыкі рэгулярна наведвае мнагадзетныя і праблемныя сем'і, кантралюе прыватныя домаўладанні, у межах дня інфармавання праводзіць "Адзіны дзень пажарнай бяспекі", у якім удзельнічаюць не толькі работнікі РАНС, але і прадстаўнікі райвыканкама, РАУС і інш. Важны момант у гэтым рэчышчы — агітацыя насельніцтва ўстанаўліваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія дапамагаюць папярэдзіць бяду. Інспекцыя рэгулярна планава і кантрольна наведваюе суб'екты гаспадарання, праводзіць сельскія сходы і выступленні ў працоўных калектывах, сустрэчы са школьнікамі, пажарна-прафілактычныя акцыі "Не пакідайце дзяцей адных", "Канікулы без дыму і агню", "У цэнтры ўвагі — дзеці", "Не прапальвай жыццё" і г.д.


Результаты и планы У рабоце выратавальнікаў не бывае перапынкаў: залікі па пажарна-выратавальнай і аварыйнай падрыхтоўцы, праверка фізічных здольнасцей і здача нарматываў, штомесячныя вучэнні — запланаваная норма нават перавыканана (праведзены 12 планавых і 1 пазапланавае) — кожны дзень прысвечаны павышэнню прафесійнага ўзроўню. Пра падрыхтоўку і баявую гатоўнасць асабовага саставу расказаў намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце А.С. Кісялеўскі.


"Званне работніка РАНС ва ўсе часы было ганаровым, што накладае на тых, хто прысвяціў сябе гэтай прафесіі, дадатковую маральную адказнасць", — адзначыў у сваім выступленні намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні М.К. Курашэвіч. З гэтай мэтай у арганізацыі рэгулярна вядзецца работа з асабовым саставам— планава наведваюцца сем'і работнікаў, арганізаваны таварыскі суд і савет настаўнікаў, пільная ўвага надаецца дысцыпліне і развіццю службовай культуры. Не спыняецца работа з падрастаючым пакаленнем — у школах праводзяцца гутаркі па прафарыентацыі, выпускнікоў заахвочваюць да паступлення ў профільныя навучальныя ўстановы з далейшым працаўладкаваннем у РАНС.


Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС У.К. Лутохін, які прысутнічаў на сходзе, прааналізаваў статыстыку пажарных паказчыкаў вобласці, а таксама акрэсліў пытанні, на якія кіраўніцтву раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях неабходна звярнуць першачарговую ўвагу. Гэта планаванне работы кіраўнікоў аддзяленняў і афіцэрскага саставу, правядзенне індывідуальна-выхаваўчай работы, падбор кадраў на навучанне ў ВНУ МНС, боегатоўнасць і г.д. Напрыканцы сустрэчы Уладзімір Калінавіч павіншаваў усіх работнікаў з наступаючым прафесійным святам і пажадаў усім здароўя, моцнага сямейнага тылу і задавальнення ад работы.
Арына БАРКОЎСКАЯ. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.