Авторизация
 

2 снежня, у чацвер, у рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь—спартыўная краіна” ў райцэнтры на базе ФСК “Атлант” і фізкультурна-аздараўленчага комплексу пройдзе шэраг спартыўных мерапрыемстваў. Удзел у іх прымуць школьнікі, моладзь горада і старэйшае пакаленне.

У зале спарткомплексу “Атлант” дзень распачнецца ў 8.30 спаборніцтвам па міні-футболу сярод груп пачатковай падрыхтоўкі ДЮСШ. Затым з 10.30—спартыўна-забаўляльная праграма для дзяцей груп пачатковай падрыхтоўкі па валейболу. З 14.00 і да 16.00 працягнецца спартландыя для каманд са школ райцэнтра. Пасля пятнаццаці хвілін перапынку распачнуцца спаборніцтвы па валейболу, у якіх прымуць удзел вучэбна-трэніровачныя групы ДЮСШ, а крыху пазней—старэйшая група жанчын.

З 10 гадзін плануецца пачаць дзень у фізкультурна-аздараўленчым комплексе турнір па настольнаму тэнісу сярод школьнікаў. У 15.00 дзіцячыя аздараўленчыя групы прадэманструюць плаванне ў конкурсе “Вясёлыя дэльфіны”. Праверыць спрыт у настольным тэнісе зможа любы жадаючы з дарослых з 18.00 і да 20.00.
Закончыцца праграма футбольным матчам каманд ветэранаў і моладзі горада, які адбудзецца з 20.00 да 21.30.
Пераможцаў чакаюць прызы, граматы і зарад бадзёрасці.

Валянціна ШАРКОВІЧ,
намеснік дырэктара ДЮСШ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта