"Героевский" спешит на Ельню

З 20 студзеня на тэрыторыі заказніка "Ельня" пачнуцца здымкі кароткаметражнай гульнёвай фестывальнай стужкі ваеннай тэматыкі "Героеўскі". 

 

Напярэдадні, 10 студзеня, у РДК прайшоў кастынг, дзе адбіралі ўдзельнікаў масавых сцэн, на эпізадычныя і ролі другога плана. Жадаючых зняцца ў кіно сабралася амаль поўная зала. У асноўным гэта былі дзеці. Зацікавіў праект і некаторых людзей сталага ўзросту.


Трэба адзначыць, што "Героеўскі" здымаецца на дабрачыннай аснове, а сярод удзельнікаў як кінааматары, так і прафесійныя акцёры. Рэжысёр фільма — Антон Байко. Ён жыве ў Мінску і з'яўляецца генеральным дырэктарам дабрачыннага фонда "Зов сердца", які займаецца рэканструкцыяй культурных каштоўнасцей і гістарычных помнікаў, папулярызацыяй старажытных рамёстваў і воінскіх мастацтваў.


Як расказаў Антон, работа над фільмам пачалася ў чэрвені мінулага года.
— У праект прыйшлі людзі, захопленыя кіно, таму ўгаворваць працаваць на бясплатнай аснове нікога не давялося, — зазначае рэжысёр.
Невыпадкова вырашылі здымаць стужку ў Віцебскай вобласці, якая славіцца сваім партызанскім мінулым. Тэрыторыя Ельні ў свой час таксама была прыстанкам народных мсціўцаў.


— Такія месцы самі па сабе — крыніца натхнення, — лічыць Антон Байко.
У сацыяльнай сетцы "Вконтакте" створана адкрытая група "Кинопроект "Героевский". Усе, каго цікавіць падрабязная гісторыя праекта, знойдуць тут патрэбную інфармацыю. У групе змяшчаюцца фотаздымкі, відэафрагменты, можна пакідаць свае каментарыі і далучацца да абмеркаванняў.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.