Авторизация
 

20-21 лістапада ў раёне праводзіліся алімпіяды па шэрагу прадметаў. Сярод адзінаццацікласнікаў па матэматыцы дыплом першай ступені заваяваў Аляксандр Чугуноў з СШ №2. Дыпломамі трэцяй ступені адзначаны па гэтаму прадмету Павел Бялевіч з Дзісенскай СШ і Віталь Курашэвіч з СШ №2.

Сярод дзесяцікласнікаў па матэматыцы першынствавалі Наталля Пальчэх (СШ №2) і Юлія Машара (Новапагосцкая СШ), а дыпломы трэцяй ступені заваявалі Надзея Катовіч (СШ №2) і Юлія Чарневіч (Новапагосцкая СШ). Лепш іншых ведаюць матэматыку сярод дзевяцікласнікаў раёна Аляксандр Крышталевіч (СШ №2, дыплом першай ступені), Валерый Юршэвіч (Язненская СШ, дыплом другой ступені), Ілля Кушнер (Новапагосцкая СШ, дыплом трэцяй ступені).

Сярод васьмікласнікаў, якія спаборнічалі па матэматыцы, дыпломамі першай ступені адзначаны Дар’я Зелянкова і Яна Мутар з СШ №2, другой — Аляксандр Цімафееў (СШ №1), Каця Гарноўская і Святлана Пальчэх (СШ №2), Дзіяна Кумішча (Мікалаёўская БШ).

Па беларускай мове і літаратуры сярод адзінаццацікласнікаў дыплом першай ступені заваявала Ніна Хаткевіч з Дзісенскай СШ, другой — Анастасія Томка (СШ №2), Алена Кавалеўская (Дзісенская СШ), Ірына Юхно (Дварнасельская СШ). Дыпломам трэцяй ступені адзначаны Вераніка Лакотка з СШ №2 і Юлія Свістун з Узмёнскай СШ.

З ліку дзесяцікласнікаў па гэтаму прадмету дыпломамі першай ступені ўзнагароджана Вольга Калачова з Дзісенскай СШ, трэцяй — Алена Налівайка з Язненскай.

Вызначыліся і дзевяцікласнікі. Так, Вераніка Алеська з Туркоўскай СШ заваявала дыплом другой ступені, трэцяй — Юлія Качан (СШ №2) і Кацярына Іванова (Новапагосцкая СШ).

Па тэхнічнай працы сярод дзевяцікласнікаў дыпломамі першай ступені адзначаны Андрэй Пашкоўскі і Дзмітрый Закрэўскі з Дварнасельскай СШ, Уладзіслаў Баданін і Андрэй Станевіч (СШ №3), Максім Баўтот (Дзісенская СШ); другой — Ігар Гіргель (Завуццеўская СШ); трэцяй — Аляксей Віткоўскі (Мікалаёўская БШ) і Сяргей Сямёнаў (Волкаўшчынская БШ).

Сярод вучняў 10-11 класаў перамогу святкавалі Станіслаў Юршэвіч і Дзмітрый Зінкевіч (СШ №2), Мікалай Крук (Павяцкая СШ), Мікалай Тычка (Дварнасельская СШ), якія адзначаны дыпломамі першай ступені.

Пераможныя дыпломы першай ступені па абслугоўваючай працы дасталіся дзевяцікласніцы Святлане Юхно і Наталлі Бунта (Дварнасельская СШ), Анастасіі Колас і Юліі Грэцкай (СШ №3), Кацярыне Грыгор’евай (СШ №2), Ганне Сіцько (Дзісенская СШ), Алене Рубанік (СШ №1). Другой — Яна Марганцова (СШ №1), Ганна Раслевіч (Язненская СШ), Алена Няпомнячая (Дрыгуцкая БШ). Трэцяй —Кацярына Яфімава (Волкаўшчынская БШ), Святлана Чапулёнак (Новапагосцкая СШ), Людміла Нікіфарава (Слабадская БШ), Вольга Невядомская (Перабродская СШ), Вераніка Ананіч (Чапукоўская СШ).

Сярод дзесяцікласніц і адзінаццацікласніц перамогу святкавалі Святлана Пазік з Завуццеўскай СШ (дыплом 1 ступені) і Вольга Кашкур з Павяцкай (3 ступені).
На алімпіядзе па геаграфіі пераможцамі сярод адзінаццацікласнікаў выйшлі Аляксандр Чугуноў і Ірына Мішута з СШ №2.

С. ПАЛЬЧЭХ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта