Расписание движения транспорта

У сувязі з нязначным пасажырапатокам і з мэтай зніжэння страт ад пасажырскіх перавозак у калядныя і навагоднія святы ўнесены пэўныя змены ў расклад руху транспарта. 1 студзеня 2015 года ажыццяўляюцца рэйсы "Міёры-Папшулі" 5.25, 14.00 і "Глыбокае-Міёры" 11.00, 16.10.
1 студзеня 2015 года адменены міжгароднія маршруты: "Браслаў-Віцебск", "Віцебск-Браслаў", "Міёры-Полацк".
Курсіраванне аўтобуса "Полацк-Даўгаўпілс" будзе ажыццяўляцца па раскладзе.
28 снежня, 4 і 11 студзеня рэйс на 7.20 "Мінск-Міёры" захаваецца.

 

Аўтобус "Міёры-Мінск" з адпраўленнем у 5.00 будзе курсіраваць 31 снежня і 5 студзеня, з адпраўленнем на 13.00 — 28 снежня і 4 студзеня. 27 снежня, 2 і 3 студзеня маршруты адменены.
Аўтобус "Міёры-Віцебск", час адпраўлення якога ў 5.15, паедзе па маршруце 29 і 31 снежня (з Віцебска праз Наваполацк), 5 студзеня. З адпраўленнем на 17.00 рэйс будзе 28 снежня і 4 студзеня, 2 студзеня — адменены.


31 снежня ў дарогу адправіцца аўтобус па маршруце "Браслаў-Наваполацк", 2 студзеня рэйса не будзе.
28 снежня, а таксама 2 і 4 студзеня ажыццяўляецца маршрут "Браслаў-Віцебск (праз Наваполацк)".


Пры ўзнікненні пытанняў удакладняйце рух транспарта па тэлефонах: 4-11-72 (аўтастанцыя), 4-16-69 (дыспетчарская).
 

 

Таццяна ЛАБЕЦКАЯ,
старшы дыспетчар.
 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.