Навагоднія святы — час прыемных нечаканасцей, сюрпрызаў і падарункаў і выдатная магчымасць праявіць спачуванне, міласэрнасць, клопат пра хворых і адзінокіх. Цудоўная традыцыя існуе ў хрысціян усяго свету: напярэдадні свята Нараджэння Хрыстова займацца дабрачыннасцю і дапамагаць тым, каго бяда напаткала.
Пра ўзаемную дабрыню і міласэрнасць сведчыць правядзенне ў нашым раёне навагодняй дабрачыннай акцыі "Пастукайся ў мае дзверы, Дзед Мароз" па зборы грашовых сродкаў на кандытарскія тавары, мяккія цацкі і сувеніры для дзяцей-сірот і інвалідаў, якія пражываюць на Міёршчыне. Ужо на працягу 11 год знаходзяцца добрыя людзі і дапамагаюць ствараць цудоўную навагоднюю казку для дзетак. Просім не заставацца ўбаку ад чужога гора і прыняць удзел у дабрачыннасці. Калі вы гатовы дапамагчы дзецям, грашовыя сродкі можна пералічыць да 15 снежня на рахунак ДУСА "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна": 3642321000135 у ЦБП №213 філіяла №214 ААТ "АСБ "Беларусбанк" г. Наваполацк, вул. Дружбы, 4, МФО 150801660 УНП 390173309 ОКПО 29154847 УНК 4343. Прызначэнне плацяжу: навагодняя дабрачынная акцыя 2014. Тэлефоны для даведак: 4 29 89, 4 97 93.