Авторизация
 

Вуліцы — святлодыёдны бляск

Улицы — светодиодный блеск Участак вул. Камуністычнай у райцэнтры ад Кірава да Кастрычніцкай стаў часова малапраезным: тут працуе шмат спецыяльнай тэхнікі. На сродкі, атрыманыя ад уплаты збору на допуск транспартных сродкаў да дарожнага руху, днямі пачаўся капітальны рамонт 350-мятровага "кавалка" адной з галоўных магістраляў Міёр.


Заказчыкам выступае УП ЖКГ, камунальнікі таксама заказвалі праект, генеральны падрадчык — ДРБУ-203. Аднак да справы яшчэ прыцягнуты будаўнікі ПМК-55 і Міёрскага ПМС. Са сталіцы дастаўлена дагэтуль не знаёмая ў нашых мясцінах машына нямецкай вытворчасці для зняцця верхняга слою асфальту — дарожная фраза.
Дырэктара ўпраўлення капітальнага будаўніцтва В.Ф. Падаляку прашу расказаць чытачам раённай газеты аб праекце абнаўлення цэнтра горада.


— Аб'ём плануемых работ даволі значны, — адзначае Валерый Фёдаравіч, — намячаецца ўстанавіць кансольныя свяцільнікі з энергазберагальнымі лямпамі, старыя аэрадромныя пліты, якія месцамі пачалі разбурацца, заменьваюцца на тратуарную плітку. Хаця і яны потым будуць выкарыстаны на гаспадарчыя патрэбы. Ужо пачаўся дэмантаж старога і ўстаноўка новага бартавога каменя, так спецыялісты называюць бардзюры, якіх трэба 760 пагонных метраў.


Дарэчы, плошчу ля РДК аддзеліць ад Камуністычнай тратуар, упрыгожаны перасоўнымі кветнікамі. Для праходу святочных калон і праезду транспарту застануцца 5-мятровыя прасветы. На пешаходным пераходзе прадугледжваецца невялікае павышэнне — сучасны "ляжачы паліцэйскі". Пры ўстаноўцы бардзюраў, уладкаванні тратуараў забяспечваюцца патрабаванні даступнасці для інвалідаў-калясачнікаў.


Каб рух пешаходаў і транспарта на абноўленым участку вуліцы быў гарантавана бяспечным, намечана ўстаноўка больш за 200 метраў бар'ернага агароджвання і 71 дарожнага знака, у тым ліку 14 святлодыёдных, што свецяцца ў цемры. На першым этапе ўстаноўка светлафора не праектуецца, але будуць закладзены кабелі, каб ў далейшым гэта стала магчымым без пашкоджання новага дарожнага пакрыцця.


Нарэшце, праект прадугледжвае "новае дарожнае адзенне" з асфальта-бетоннай сумесі агульнай таўшчынёй у 10 сантыметраў на плошчы 6880 квадратных метраў.
Асноўныя работы будуць закончаны на Новага года, акрамя ўкладкі верхняга слою асфальту, для гэтага выберам больш падыходзячы час.

 

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 376
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 326
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 239
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 697
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта