День за днём за рулём

День за днём за рулём У большасці арганізацый і прадпрыемстваў часавыя рамкі працоўнага дня аднолькавыя: з 8 да 17 гадзін. Раённы аўтапарк, які з 1 мая гэтага года афіцыйна называецца ўчасткам г. Міёры філіяла "Аўтобусны парк №2" г. Полацка, жыве па сваім асаблівым графіку. 

 

Штодзень а шостай гадзіне раніцы адпраўляюцца ў рэйсы першыя аўтобусы. А гэта значыць, што вадзіцелям трэба прыйсці на працу яшчэ раней, каб паспець паказацца ўрачу, упэўніцца ў спраўнасці аўтобуса, адзначыць пуцявы ліст і своечасова прыбыць на аўтастанцыю. Вечарам апошнія прыгарадныя "вандроўнікі" вяртаюцца ў парк каля васьмі гадзін. У асобныя дні адзін з аўтобусаў міжгародняга маршруту прыбывае бліжэй да адзінаццаці. Кожны вадзіцель за дзень робіць як мінімум два рэйсы.
Цяпер ў аўтапарку працуе 17 вадзіцеляў аўтобусаў, яшчэ 9 замацаваны за грузавымі машынамі.


День за днём за рулём — Нягледзячы на тое, што міёрскі аўтапарк далучылі да полацкага, адказнасць за выкананне планаў засталася, — расказвае начальнік участка Аляксандр Іванавіч Дземідовіч. — Калектыў у нас зладажаны, многія вадзіцелі маюць вялікі прафесійны вопыт і значны працоўны стаж.


Вадзіцель аўтобуса Уладзіслаў Іванавіч Сівіцкі ўжо 33 гады круціць баранку. У гэтым годзе адзначаны Ганаровай граматай філіяла "Аўтобусны парк №2" г. Полацка за высокія вытворчыя паказчыкі і прафесійнае майстэрства. Такую ўзнагароду ад ААТ "Віцебскаблаўтатранс" атрымаў яго калега Іван Часлававіч Курловіч. Нагрудным знакам "За работу без аварый" ІІ ступені ўзнагароджаны вадзіцель аўтобуса Валерый Ігнатавіч Вішнеўскі і ва-дзіцель грузавога аўтамабіля Іван Мікалаевіч Бірукоў. За плённую працу падчас уборачнай кампаніі Ганаровай граматай упраўлення сельскай гаспадаркі аблвыканкама адзначаны вадзіцель грузавога аўтамабіля Мікалай Фёдаравіч Кукуць. Да яе даба-вілася такая ж узнагарода ад раённага кіраўніцтва. Удзячнасць райвыканкама аб'яўлена механіку Ігару Іванавічу Асетніку.


День за днём за рулём Разам з пасажырскімі і грузавымі перавозкамі прадпрыемства займаецца дыягностыкай аўтамабіляў і шынамантажом. Станцыя дзяржтэхагляду, пабудаваная за сродкі аўтапарка, дзейнічае больш за дзесяць год. Аказваюцца паслугі насельніцтву, розным арганізацыям і прадпрыемствам. Сюды звяртаюцца як жыхары нашага раёна, так і суседніх Верхнядзвінскага і Браслаўскага.


Удзячнасць ад кіраўніцтва АП №2 г. Полацка аб'яўлена начальніку станцыі Леаніду Эдуардавічу Мінчыну, інжынеру Іосіфу Вячаслававічу Каралевічу, шынамантажніку Анатолю Зыгмунтавічу Чапулёнку.
Гэта не поўны пералік работнікаў раённага аўтапарка, якія напярэдадні прафесійнага свята атрымалі ўзнагароды.
— Хочацца пажадаць нашаму калектыву з аптымізмам глядзець у будучыню прадпрыемства і імкнуцца да высокіх паказчыкаў, — гаворыць А.І. Дземідовіч. — Здароўя, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага!

 

На здымках: У.І. Сівіцкі і В.І. Вішнеўскі; І.Ч. Курловіч; І.В. Каралевіч. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.