Восеньскі кірмаш у райцэнтры прайшоў пры ўмераным пакупніцкім попыце на бульбу, зерне і агародніну, прадукцыю мясакамбіната і хлебазавода, саджанцы. Патрэбы гараджан у стварэнні зімовых запасаў задаволены. А паліва наогул засталося незапатрабаваным. Затое ў Дзісне дроў пакупнікі жадалі больш. Карысталіся ўвагай бульба з ААТ "Цітова" і ячмень з "Мікалаёўскага", а вось пшаніцы не хапіла. Яе прывязуць у наступную суботу.