Начинается сезон

У паляўнічых свята — з 1 кастрычніка дазволена стрэльбавая здабыча лася, дзіка, еўрапейскай казулі загонам з сабакамі ў светлы час сутак, а таксама з засады, з падыходу. Нашы ўгоддзі, а гэта 45,6 тысячы гектараў, можна наведваць па пятніцах, суботах, панядзелках і ў іншыя дні, аб'яўленыя нерабочымі.

 

На нашай тэрыторыі звычайна палюе 5 брыгад. Каб гэты восеньскі сезон быў паспяховы, яны і нашы работнікі летам устанаўлівалі кармушкі, рабілі саланцы. Пагроза афрыканскай чумы свіней прымусіла весці інтэнсіўны адстрэл дзікоў, з красавіка іх пагалоўе паменшылі на 58 асобін. Але лічу, што з-за гэтага лясныя ўгоддзі не страцілі цікавасць для аматараў палявання. Заклікаю ўсіх строга прытрымлівацца патрабаванняў новых правіл і захоўваць бяспеку пры абыходжанні са зброяй.

 

Мікалай КАНАПАТАЎ,

дырэктар ААТ "Абстэрна".

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.