Авторизация
 

Першы ў раёне і вобласці

Первый в районе и области Сёлета наш раён на абласных "Дажынках" у Гарадку прадставіць вадзіцель ААТ "Узмёнскі край" Дзмітрый Канстанцінавіч Белавус. Ён на велікагрузным МАЗе перавёз 2 831 тону зерня, і ў сваёй катэгорыі — першы ў раёне і вобласці. 

Наш перадавік нарадзіўся ў Брыжынках Узмёнскага сельсавета. Набыў спецыяльнасць трактарыста-машыніста ў сярэднім прафесійна-тэхнічным вучылішчы ў Відзах. Усю працоўную дзейнасць прысвяціў мясцоваму сельгапрадпрыемству.

— Кручу баранку з 1984 года. Сёлета адзначаю свой прафесійны 30-гадовы юбілей.

Жонка Валянціна Пятроўна родам з Міёр. Працуе намеснікам галоўнага бухгалтара гаспадаркі. Сёлета ў чэрвені Белавусы адзначылі сярэбранае вяселле. Выхавалі сына Яўгена, які скончыў Наваполацкі політэхнічы тэхнікум і працуе электраманцёрам у раёне электрасетак у Міёрах.

— Што прывяло Вас да выбару прафесіі вадзіцеля?—пытаюся ў Дзмітрыя Канстанцінавіча. 

— Бацька да тэхнікі адносін не меў, а мяне вельмі цягнула, палюбіў "жалезкі".

— Адкрыйце сакрэт дасягнення высокіх паказчыкаў.

— Я за медалямі не ганюся, проста працую, сачу за тэхнікай, каб не ламалася. Вельмі яе люблю. У гаспадарцы "выпрабаваў" розную, 11 гадоў кіраваў самаходнай касілкай-плюшчылкай.

За высокія паказчыкі Дзмітрый Канстанцінавіч адзначаны раённымі ўзнагародамі, амаль кожны год атрымліваў прэміі і граматы ў гаспадарцы. Але на "Дажынкі" яшчэ не ездзіў. Падарунак ад ААТ "Віцебскмалако" —святочнае адзенне.

— Плануеце і ў будучым трымаць лідзіруючыя пазіцыі?

— Канечне, абы здароўе дазволіла.

А здароўе павінна дазволіць, бо наш перадавік — дужы, малады мужчына, яму 47. Дарэчы, хутка пасля "Дажынак", 3-га лістапада, у яго чарговая прыемная падзея — Дзень нараджэння.

І зараз Дзмітрый Канстанцінавіч не расслабляецца нават у выхадныя, разам са сваімі калегамі займаецца нарыхтоўкай кукурузнага сіласу.

А на абласныя "Дажынкі" едзе з бадзёрым настроем.

— Толькі б надвор'е паспрыяла, — разважае перадавік.

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта