Авторизация
 

Настрой на працяг работы

Настроение на продолжение работыВыязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў адбылося  19 верасня ў Туркоўскім сельсавеце. На ім разгледжана пытанне аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў, уладкаванні могілкаў, навядзенні парадку на палігонах цвёрдых бытавых адходаў, рэалізацыі Указа ад 23 лютага 2012 г. №100. Праводзілі мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў М. М. Баніфатава і старшыня раённага выканаўчага камітэта І. В. Кузняцоў.

 

Туркоўскі сельсавет — гэта плошча больш чым 140 тысяч гектараў, 39 населеных пунктаў, пераважна невялікіх, у якіх 70 кіламетраў вуліц і 436 двароў, жывуць 963 вяскоўцы. Як забяспечваюцца іх надзённыя патрэбы, удзельнікі пасяджэння пазнаёміліся ў час наведвання важнейшых сацыяльных аб'ектаў, некаторых вёсак, вуліц, сядзіб.

Настроение на продолжение работы Туркова набыло статус аграгарадка першым у раёне. Абноўленая інфраструктура тут не толькі захавана, яна ўдасканальваецца.

апрыклад, добрыя ўмовы створаны для вясковых дзяцей у школе. Тут цяпер займаецца 69 вучняў, ёсць упэўненасць, што іх не паменее. Працуюць вопытныя педагогі. Яны забяспечылі для выхаванцаў прадметна-развівальнае асяроддзе, асвоілі праграму "Зялёная школа"…

 

Сярод задач Дзісенскага гарадскога і сельскіх Саветаў — выкананне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні ў поўным аб'ёме і вызначаныя тэрміны, актывізацыя работы з насельніцтвам у гэтым напрамку, удасканаленне арганізацыі аглядаў-конкурсаў, знос старых пустуючых пабудоў і ўцягненне ў абарот невыкарыстоўваемых зямель, навядзенне парадку ля сацыяльна-значымых аб'ектаў і на могілках.

 

Ад УП ЖКГ запатрабавана навесці парадак на аб'ектах водазабеспячэння і міні-палігонах, працягваць прыём пад сваю апеку могілкаў. Гаспадаркам трэба пастаянна клапаціцца пра належнае ўтрыманне вытворчых аб'ектаў, выдзяляць транспарт для добраўпарадкавання населеных пунктаў і адвозкі смецця з падвор'яў, грамадскіх месц і ад могілкаў.

 

Падрабязней у “МН” №76.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта