Авторизация
 

Фестываль журавоў і жыравін

Фестиваль журавлей и клюквы На славу пастараліся сельскія Саветы, рыхтуючыся да традыцыйнага экалагічнага фестывалю "Журавы і журавіны Міёрскага краю". У конкурсе "Багацце Ельні на нашым падвор'і" ўсе ўдзельнікі прэтэндавалі як мінімум на гран-пры. Арыгінальнае яркае афармленне, бадзёрае музычнае суправаджэнне, шчырыя ўсмешкі і сардэчная гасціннасць, шырокі асартымент апетытных страў і напояў на любы густ — багата было гэтага на ўсіх падвор'ях. І адначасова кожнае вызначалася сваёй адметнасцю. 

 

Першымі вясёлай песняй і караваем віталі журы і гасцей гаспадары Язненскага падвор'я. Расказалі пра ўстановы, прадпрыемствы і аграсядзібы, што дзейнічаюць у іх мясцовасці, прапанавалі натуральнае карыснае малако, прадэманстравалі выставу вырабаў з гародніны, падрыхтаваную вучнямі школы, і работы майстрыц Лідзіі Урбанчук і Тамары Касатай. Пачаставаўшы гасцей блінамі з журавінамі, выпечкай у выглядзе грыбкоў і іншымі ласункамі, запрасілі іх у свой вясёлы карагод. На танцавальнай ноце журы, падзякаваўшы гаспадарам  за цёплы прыём, адправілася да іх суседзяў.

 

Фестиваль журавлей и клюквы Народнай песняй "Чаму ж мне не пець" пад акампанемент гітарыста Аляксея Астукевіча сустрэлі суддзяў конкурсу на Дзісенскім падвор'і. Святочную атмасферу стваралі шчырыя прывітанні і пачастункі ад гаспадароў, яркія вырабы выхаванцаў дзісенскага філіяла Цэнтра дзяцей і моладзі, прыгожыя карціны мастака Уладзіміра Майсяёнка. Асобнае месца займала выстава здымкаў "Шчодрасць імгнення". У аб'ектыў фатографа-аматара Алы Майсяёнак трапілі дзісенскія пейзажы, жаўтаротыя птушаняты, сімпатычныя грыбочкі, непаўторна прыгожыя матылькі. Гэтыя асобныя дэталі цэласнага свету прыроды надоўга прываблівалі да сябе ўвагу.

Фестиваль журавлей и клюквы Далей ішлі Завуццеўскае экалагічна-кулінарнае царства, туркоўскае ўладанне, Мікалаёўскае, Павяцкае, Новапагосцкае, Узмёнскае, Міёрскае падвор’і…

Гучны "голас" паляўнічага рога раздаўся ў перабродскіх уладаннях. Галава дзіка, чучала бабра, лісіныя шкуры—з гэтымі трафеямі ААТ "Абстэрна" было шмат жадаючых сфатаграфавацца. Насупраць паляўнічага куточка праходзіў майстар-клас па арыгамі. Дзяўчаты з Міёрскай базавай школы рабілі з паперы журавоў. Птушак-сімвалаў свята падарылі на памяць журы.


Фестиваль журавлей и клюквы Усё вышэйрасказанае—толькі беглы кароткі агляд. Калі апісваць падрабязна, то на кожным падвор'і трэба правесці як мінімум паўгадзіны, дасканала вывучаючы вырабы ручной работы, "скульптуры" з гародніны і безліч кулінарных вынаходніцтваў. І потым атрымаецца цэлыя тры кнігі. Першая—па кулінарыі, другая—па дызайне, а трэцяя будзе одай у гонар людзей, якія сваімі залатымі рукамі і невычэрпнай фантазіяй кожны год ствараюць яркае, цёплае, шчырае, багатае свята. Апісаць словамі гэтую атмасферу немагчыма, але яе лёгка адчуць душой, акунаючыся ў вір гасціннасці і дабрыні, шчырасці і шчодрасці.

Фестиваль журавлей и клюквы Вынікі спаборніцтва абвяшчалі старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў і старшыня Савета дэпутатаў М. М. Баніфатава. Ігар Валер'евіч адзначыў, што вызначаць лідараў было няпроста, бо кожны год сельскія Саветы здзіўляюць і радуюць новымі элементамі ў афармленні падвор'яў. Марыя Мікалаеўна выказала ўдзячнасць усім удзельнікам мерапрыемства і іх памочнікам—арганізацыям, установам, прадпрыемствам. "Конкурс ёсць конкурс, мы павінны былі выбраць пераможцаў, але не судзіце нас строга",—звярнулася да гледачоў журы і распачало віншавальна-падарункавую місію.

Перамогу ў конкурсе заваявала падвор'е Перабродскага сельскага Савета. У адказ яго старшыня Віктар Мікалаевіч Дзеравянчык падарыў журы Дрэва пажаданняў, на лісточках якога госці падвор'я пакінулі свае добрыя наказы Міёрам на наступныя 500 год. Другое месца прысуджана падвор'ю Міёрскага сельскага Савета, на трэцім—Дзісенскі гарадскі Савет.

Дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны іншыя ўдзельнікі конкурсу. Так, у намінацыі "Віншуем з юбілеем горад Міёры" вызначыўся Завуццеўскі сельскі Савет, "Прыгажосць і непаўторнасць Міёршчыны"—Новапагосцкі, "Восеньская шчодрасць на Міёршчыне"—Узмёнскі, "Разам—дружная сям'я"—Павяцкі, "Не хлебам адзіным"—Язненскі, "Спакон вякоў нам засталася спадчына"—Туркоўскі, "Нашы спадарожнікі—журавы і журавіны"—Мікалаёўскі.


Падрабязней у “МН” №74.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 558
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 699
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 878
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта