Авторизация
 

У справе кніжнай

В деле книжном 15 верасня — Дзень бібліятэк

Хто такі бібліятэкар? Чалавек, які прапаноўвае чытачу кнігу па яго інтарэсах. Адказ правільны, але далёка не поўны. Дасканала ведаць асартымент літаратуры і ўмець знайсці падыход да чытача — гэта галоўны, але не адзіны абавязак супрацоўніка бібліятэкі.

—   У наш час патрэбныя крэатыўнасць, ініцыятыўнасць, камунікабельнасць, — пералічвае прафесіянальныя якасці бібліятэкара загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Калеснік. — Разам з выдачай кніг мы праводзім розныя мерапрыемствы, ладзім выставы, прысвечаныя пэўным датам і падзеям. Тут патрэбны творчы падыход і шмат часу. Цяпер занятыя падрыхтоўкай да святкавання 500-годдзя Міёр. Вынік гэтай работы прадставім 14 верасня на паўвостраве.

Да вышэйназваных унутраных якасцяў трэба яшчэ дадаць адну фізічную неабходнасць — моцныя мышцы рук. Калі падлічыць, колькі кніг даводзіцца пераносіць бібліятэкару хаця б на працягу месяца, вага будзе вымярацца сотнямі кілаграмаў. Справамі больш руціннымі, але таксама патрэбнымі Наталля Юр'еўна занятая ў перапынках паміж выставамі і святамі. Складае гадавы план работы, рыхтуе справаздачы, спісвае літаратуру.

 

Кожны новы працоўны дзень пачынаецца з падвядзення вынікаў учарашняга. Трэба падлічыць колькасць чытачоў і выдадзеных кніг, выручку ад платнага фонду. Раней для гэтага вёўся спецыяльны дзённік, цяпер справу аблегчыў камп'ютар. Добры памочнік—інтэрнэт, дзе можна пашукаць новыя ідэі для мерапрыемстваў. Праўда, разам з творчай дапамогай сусветная павуціна саслужыла для бібліятэк не вельмі добрую службу.

— Моладзь за кнігамі прыходзіць не так часта. Усё, што ім трэба, знаходзяць у інтэрнэце, — гаворыць бібліятэкар. — Зразумела, што пошукавая сістэма хутчэй знойдзе на сайтах патрэбную інфармацыю, чым бібліятэкар адшукае адпаведную літаратуру на паліцах. Але мастацкую літаратуру інтэрнэт замяніць не ў стане.

У вольныя хвіліны Наталля Юр'еўна любіць правесці час за кнігай. Сярод любімых аўтараў — сучаснікі Марыя Мятліцкая, Алег Рой, Аліна Знаменская, Наталля Рошчына, Паула Коэльа. Класікаў начыталася падчас вучобы ў сталічным інстытуце культуры, таму цяпер аддае перавагу больш лёгкай літаратуры.

— Кнігі любіла заўсёды, яшчэ са школьнай пары, — расказвае жанчына. — Была пастаянным чытачом спачатку ў дзіцячай, потым у цэнтральнай раённай бібліятэцы. Мне вельмі падабалася прыходзіць сюды: цікавыя кнігі, утульная атмасфера, ветлівае абслугоўванне. Усё гэта паўплывала на выбар прафесіі.

 

З той пары калі Наталля Юр'еўна прыйшла ў бібліятэку ўжо не ў якасці чытача, а як малады супрацоўнік, мінула 25 год. За гэты час назапашаны значны прафесіянальны вопыт, выпрацаваны ўменні абыходжання з кнігамі і іх аматарамі. А ў планах яшчэ шмат ідэй і задумак, якія абавязкова ўдасца рэалізаваць разам з дружным зладжаным калектывам.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 049
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 546
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 122
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2020
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта