Авторизация
 

З майстэрствам да лічбавай логікі

С мастерством к цифровой логикеНа што накіравана дзейнасць статыстаў? Якія патрабаванні да іх як прафесіяналаў? З гэтымі і іншымі пытаннямі мы звярнуліся да начальніка аддзела статыстыкі Міёрскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці Н.А.Новік.

 

 — Наталля Аляксееўна, чым займаецца статыстычная служба?

 

 — Вобразна кажучы, гэта краіна лічбаў, навукі і ведаў, своеасаблівая карціна свету, якая адлюстроўвае лічбавую інфармацыю пра тыя ці іншыя з'явы. Яна цікавіцца ўсім, што адбываецца з чалавекам і грамадствам і, як люстэрка, асвятляе ўсе бакі жыцця: колькі нас, якія мы, як жывём і працуем.

 

 — На што накіравана работа аддзела?

 

 — На забеспячэнне паўнаты ахопу рэспандэнтаў і атрыманне аб'ектыўнай і дакладнай статыстычнай інфармацыі. Нашы спецыялісты ажыццяўляюць збор, апрацоўку і захаванне пярвічных статыстычных да-дзеных, а таксама перадачу інфармацыі на вобласць.

 

 — А хто вырашае гэтыя задачы?

 

 — Граматныя і адказныя спецыялісты калектыву аддзела статыстыкі — намеснік начальніка Наталля Леанідаўна Валяўка, галоўны эканаміст Святлана Антонаўна Фурс, вядучы эканаміст Алеся Віктараўна Паляк і два спецыялісты па правядзенні абследаванняў Валянціна Міхайлаўна Антановіч і Таццяна Мікалаеўна Вішнёвая, якія амаль заўсёды знаходзяцца на выездах. У калектыве гаспадараць узаемаразуменне і ўзаемавыручка.

 

 — Хто з'яўляецца надзейнымі памочнікамі на месцах?

 

 — Статыстычную справаздачнасць у прадпрыемствах і арганізацыях прадстаўляюць галоўныя бухгалтары ці спецыялісты, адказныя за дадзеную інфармацыю. Сёлета практычна ўся дзяржаўная статыстычная справаздачнасць пераведзена на электронны від прадстаўлення, што значна скараціла нагрузку.

 

 — Якія патрабаванні да прадстаўляемай інфармацыі?

 

 — Статыстычная інфармацыя павінна быць своечасовай і дакладнай. Абавязковы для выканання арыфметычны і лагічны кантроль. Для паляпшэння справаздачнай дасцыпліны праводзяцца інструктыўныя нарады і семінары з работнікамі эканамічных і бухгалтарскіх службаў прадпрыемстваў і арганізацый. Для кантролю дакладнасці ажыццяўляюцца планавыя і няпланавыя праверкі.

 

 — Якія абследаванні праводзяцца ў нашым раёне?

 

 — Выбарачныя абследаванні хатніх гаспадарак па вывучэнні ўзроўню жыцця насельніцтва (у г.Міёры), асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці (у а/г Чэрасы Міёрскага сельсавета), хатніх гаспадарак у мэтах вывучэння праблем занятасці (у Перабродскім сельсавеце і ў г.Міёры), назіранне за аб'ёмамі продажу тавараў на рынку ў г.Міёры. Сёлета праводзілася аднаразовае выбарачнае абследаванне асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, якія часова пражываюць у сельскай мясцовасці (у а/г Чэрасы). З 2015 года на тэрыторыі Узмёнскага сельскага савета будзе ажыццяўляцца выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак па вывучэнні ўзроўню жыцця насельніцтва і абследаванне асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці.

 

 — Хто перадаваў вопыт маладым спецыялістам у статыстычнай службе?

 

 — Нашым ветэранам бясконцая ўдзячнасць за шматгадовую працу, бясцэнны вопыт, перададзены пакаленню маладых спецыялістаў. Часта прыгадваю свой першы калектыў, калі 17 гадоў назад прыйшла сюды працаваць пасля заканчэння ўніверсітэта. Звыш за 26 гадоў узначальвала аддзел Любоў Васільеўна Касцюкевіч, якая ў цэлым прысвяціла дзяржаўнай статыстыцы больш за 28 гадоў. Валянціна Браніславаўна Літвінава ў той час была галоўным эканамістам па перапісе насельніцтва, а да гэтага доўгія гады працавала намеснікам начальніка аддзела. Непасрэдна са статыстычнымі справаздачамі працавалі намеснік начальніка аддзела Кацярына Альфонсаўна Сушко, эканамісты Марыя Адольфаўна Баравік, Вера Пятроўна Данілюк, Ганна Васільеўна Шаўлюга і Ірына Пятроўна Загадская. Ва ўсіх стаж у аддзеле больш за 20 гадоў. Добрыя ўспаміны пра Святлану Яўгенаўну Валажонак, якая адпрацавала ў нашым аддзеле каля 10 гадоў, Святлану Мікалаеўну Вішнеўскую — больш за 6 год, Марыну Анатольеўну Трубіла — два з паловай гады. Удзячна ім за працу, жадаю поспехаў на новых рабочых месцах і заўсёды рада сустрэчы з імі.

 

 — Што хочацца сказаць калегам у святочны дзень?

 

 — За адданасць сваёй справе і паўсядзённую напружаную работу ўсім работнікам калектыву, а таксама спецыялістам, занятым у выбарачных абследаваннях, адрасую шчырыя словы ўдзячнасці і віншую з Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі. Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, шчасця, міру і дастатку вашым сем'ям, невычэрпнага аптымізму, поспехаў і новых жыццёвых здзяйсненняў! Хай вас ніколі не пакіне ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Будзьце шчаслівыя!

 

 — Вялікі дзякуй за размову! Са святам!

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта