Паважаныя жыхары Міёршчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з гэтым святам.
Знамянальнае рашэнне аб стварэнні Саюзнай дзяржавы абумовіла асаблівыя адносіны паміж нашымі краінамі. Для беларусаў і расіян, звязаных трывалымі гістарычнымі і духоўнымі вузамі, гэта свята стала сімвалам адзінства двух брацкіх народаў.
Цяпер саюз Беларусі і Расіі — адно з самых эфектыўных інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы. Нашы краіны пашыраюць гандлёва-эканамічныя сувязі ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, умацоўваюць абароннае супрацоўніцтва, з адзіных пазіцый выступаюць на міжнароднай арэне.
Без сумненняў беларуска-расійскія адносіны і надалей будуць нязменна ўмацоўвацца на дабрабыт народаў дзвюх краін. Няхай гэты дзень стане знакавым святам у навейшай гісторыі нашых дзяржаў.
Жадаю ўсім моцнага здароўя і шчасця, міру і згоды!
З павагай, Васіль Парфёнавіч ПАПКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.