Авторизация
 

Ім — самае лепшае

Дакладна ў загадзя вызначаны час, у 16.00 20 сакавіка, адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля капітальнага рамонту дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы. Па міжнародным каляндары ў гэты чацвер адзначаўся Дзень шчасця, такім ён і стаў для маленькіх пацыентаў і іх мам, медыкаў, будаўнікоў, усёй грамадскасці, якая была шырока прадстаўлена з такой нагоды.

 

             — Мая вялікая мара — хутчэй падрыхтаваць новы корпус ЦРБ, але дзіцячае аддзяленне патрабавала тэрміновага абнаўлення, — адзначыў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. — І вось работы закончаны, цяпер у выдатных умовах дзеткі будуць выздараўліваць хутчэй.

 

       Сёння наша свята, — прадоўжыла размову галоўны ўрач ЦРБ А. Ф. Сівая, — яго не было б без намаганняў старшыні райвыканкама І. В. Кузняцова і працы будаўнікоў ПМК-55 пад кіраўніцтвам В. М. Брыля. А яшчэ тут суткамі на працягу трох месяцаў шчыравалі спецыялісты УП ЖКГ, райспажыўтаварыства, будгандлю, Міёрскага ПМС, ды і нашы медыкі. Таму створаны належныя ўмовы для малых і іх мам, для нашых работнікаў. Хачу навесці такі ж парадак у Дзісне, у іншых памяшканнях.

І вось І. В. Кузняцоў і А. Ф. Сівая пераразаюць традыцыйную чырвоную стужку. Прадстаўнічая дэлегацыя праходзіць па калідоры, палатах і службовых памяшканнях: усюды чыста, светла, прасторна, а маленькія пацыенты з захапленнем абжываюць гульнёвы куточак з мноствам цацак. "Нам таксама прыемна", — сцвярджаюць маладыя мамы. Але не будуць лішнімі падарункі, з якімі прыйшлі госці. У прыватнасці, велатрэнажор ад ПМК-55 папоўніў кабінет лячэбнай фізкультуры. Міёрскае ПМС прыпаднесла плацёжнае даручэнне на сталовы посуд.

 

Медыкі адзначалі, што цяпер у іх усё неабходнае для лячэння тут жа, на месцы.

Самае лепшае — дзецям, гэта не лозунг, а стыль жыцця.

У гэты дзень у дзіцячым аддзяленні не раз гучалі словы ўдзячнасці будаўнікам, а іх прадстаўляла майстар ПМК-55 Валянціна Уладзіміраўна Міхайлава, якая таксама займалася аддзелачнымі работамі. Несумненна, ёй асабліва прыемнымі былі заслужаныя словы пахвалы.

 

На здымках: у час афіцыйнага адкрыцця дзіцячага аддзялення ЦРБ.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта