Авторизация
 

Ці прывязе поштамабіль аптымізацыю?

Дырэктар Віцебскага філіяла РУП "Белпошта" Сяргей Максак у нядаўнім інтэрв'ю абласной газеце адзначыў, што па існуючых цяпер нарматывах адно сельскае аддзяленне паштовай сувязі павінна абслугоўваць 2 тысячы чалавек. Зыходзячы з гэтага, на Віцебшчыне неабходна пакінуць 148 такіх патрэбных насельніцтву ўстаноў з цяперашніх 396. А пакуль ім даводзіцца дзейнічаць і там, дзе зона абслугоўвання ад 150 да 700 жыхароў. Нават у аддаленыя вёскі накіроўваюцца паштальёны.

 

Пры павелічэнні цэн на ўсе выдаткі рэнтабельнасць паштовых паслуг зніжаецца, невялікія аддзяленні становяцца стратнымі. Іх вобласць прапануе аптымізаваць, калі няма перспектыў нарошчвання аб'ёмаў. І тут жа віцебскі начальнік тлумачыць, што гэта азначае: пошта застаецца са сваімі кліентамі, проста мяняе формы і метады работы з імі. Служба становіцца перасоўнай, а населеныя пункты далучаюцца да зон абслугоўвання бліжэйшых рэнтабельных аддзяленняў паштовай сувязі.

 

Больш таго, на пачатак года ў вобласці ўжо дзейнічала 51 мабільнае аддзяленне паштовай сувязі, 11 з іх з'явілася летась, сёлета будзе арганізавана яшчэ каля 20 мабільных маршрутаў. Сама больш поштамабіляў ужо дзейнічае ў Віцебскім, Полацкім, Пастаўскім, Сенненскім, Докшыцкім і Глыбоцкім раёнах. Прытым спектр паслуг застаецца ранейшым і нават пашыраецца. Сучасныя камп'ютарныя сістэмы дазваляюць забяспечыць прыём усіх плацяжоў, у тым ліку з безнаяўнай аплатай карткамі. Можна адправіць электронны грашовы перавод, заказное пісьмо ці пасылку, набыць тавары ў ранейшым асартыменце. Але такое паштовае аддзяленне на колах будзе дзейнічаць толькі пэўны час і ў вызначаным месцы, дзе аформяць інфармацыйныя стэнды, установяць скрынкі для карэспандэнцыі. Графікі прыезду ўзгодняць з насельніцтвам. Кожны маршрут абавязкова фарміруецца па-свойму, індывідуальна, з улікам мясцовых асаблівасцей.

Паштальёны застануцца на ранейшых месцах. Для вызваленых работнікаў рыхтуюцца варыянты пераводу, працаўладкавання.

 

Вось такія, абнародаваная ў "Віцебскіх весцях" кіруючыя ўказанні, падыходы да аптымізацыі цяпер занадта грувасткай сістэмы паштовай сувязі. Як яны могуць быць рэалізаваны на Міёршчыне? З такім пытаннем звяртаюся да намесніка начальніка раённага вузла паштовай сувязі Г. А. Курыльчык.

 

 — Заходнія раёны вобласці, у тым ліку Міёрскі, маюць свае асаблівасці, — адзначыла Галіна Антонаўна. — У першую чаргу гэта мноства невялікіх населеных пунктаў, у якіх цяпер жывуць амаль адны пенсіянеры. Зараз у нас дзейнічаюць два гарадскія аддзяленні паштовай сувязі, 20 сельскіх, у адпаведнасці з новымі патрабаваннямі створаны 2 перасоўныя, ёсць яшчэ два пункты ў дзіцячым санаторыі "Расінка" і вёсцы Лявонпаль. Калі механічна выконваць патрабаванні ўмоў аптымізацыі нашай сістэмы, то ў раёне застануцца ў сельскай мясцовасці аддзяленні паштовай сувязі толькі ў аграгарадках, і то не ва ўсіх. Між тым стабільнае абслугоўванне насельніцтва забяспечваюць менавіта стацыянарныя АС, куды сяльчанін можа прыйсці ў любы зручны для яго час. Там створаны ўмовы для прыёму плацяжоў, ажыццяўлення фінансавых аперацый, на многіх — у тым ліку банкаўскіх, аказання розных іншых паслуг, колькасць якіх пастаянна павялічваецца.

 

Вось толькі нядаўна МТБанк, Белдзяржстрах і Белпошта пачалі ажыццяўляць сумесны праект "Уклад "БЕЛДЗЯРЖСТРАХ" з высокім узроўнем даходнасці. Прапануюцца адпраўленні са спецыяльнай паметкай         "1 клас", якія гарантуюць перасылку ў 1,5 раза хутчэй за звычайныя. Але ці змогуць імі, ды і іншымі паслугамі паштавікоў карыстацца жыхары сельскай глыбінкі, куды немагчыма пракласці перасоўны маршрут?

Мне запярэчаць, што і цяпер у аддаленыя вёскі наведваюцца толькі паштальёны. Пагаджуся, аднак пры адсутнасці недалёкага стацыянарнага аддялення нагрузка на іх павялічыцца, вырастуць кваліфікацыйныя патрабаванні, абвострыцца і так не простая праблема аплаты працы. Цяпер для іх ёсць памяшканне для сартыроўкі карэспандэнцыі, потым яго можа не стаць.

 

Не лічыце мяне праціўнікам новых форм і метадаў работы, але перш, чым нешта ўкараняць , кіраўнік павінен прадугледзець усе магчымыя няўвязкі. А галоўнае, мы не павінны пагоршыць абслугоўванне насельніцтва.

Вось таму пільна сочым за дзейнасцю першых мабільных маршрутаў, вывучаем іх вопыт. Адзін  пракладзены праз Якубаўшчыну — Басянкі — Іст, другі — у напрамку Дворнага Сяла. Нашы машыны па гэтых напрамках рухаюцца ва ўсе дні тыдня, акрамя нядзелі і панядзелка. Нібы асаблівых змен для насельніцтва і няма. Але варта спазніцца транспарту, які дастаўляе карэспандэнцыю ў раён, як збой закранае толькі што створаныя маршруты, пачынаюцца скаргі, у якіх раённыя паштавікі не вінаватыя.

 

А як ацэньвае навацыі паштовай службы насельніцтва?

 

 — Увогуле задума добрая, — лічыць жыхар вёскі Крыштулі В. А. Цітовіч. — Толькі яна патрабуе далейшага ўдасканалення і тэхнічнага забеспячэння. Вось у Дворным Сяле закрылі аддзяленне паштовай сувязі, хаця памяшканнем паштальёны і наведвальнікі карыстаюцца. Але  паштовая машына абслугоўвае на вуліцы. Прыходзіць яна, трэба  падключыць камп'ютар да сілкавання. Пенсіянераў работа мабільнага аддзялення сувязі па графіку не засмучае, а працуючаму чалавеку трэба прыстасоўвацца.

 

 — Перасоўнае аддзяленне сувязі ў Ісце прыпыняецца ля клуба, — апавядае старэйшына вёскі Парадні М. А. Лапіцкая, — але чакаць яе не заўсёды атрымліваецца ў былым памяшканні мясцовай пошты. Бачыла, як у сцюжу бабулькі стаялі на вуліцы. Я нават звярталася з просьбай памяняць распарадак работы бібліятэкі, каб там абед быў не з 12 гадзін, калі павінна прыязджаць машына, а пазней. Тады чакаючым можна было б пагартаць газеты, нават што пачытыць. Летам час і на лаўцы аўтобуснага прыпынку ( ён побач) правесці зручна, а як было зімой?! Між тым, іншы раз даводзіцца чакаць даволі шмат. Разумею, што ў гэтым нельга вінаваціць паштавікоў: і ў нас збіраецца 10-15 чалавек са сваімі заяўкамі, і кожнага трэба абслужыць. Тут час прыпынку дакладна разлічыць немагчыма.

Таму сама больш спадзяюся на нашага паштальёна Софію Іванаўну Мельнікаву. Яна старанны і адказны работнік, прыме ўсе плацяжы, выканае заказы.

 

Пры падрыхтоўцы гэтага матэрыялу паштовыя работнікі папрасілі праінфармаваць насельніцтва і па некаторых іншых пытаннях.

Правільна афармляйце канверты, асабліва за межы раёна: на іх спачатку ўказваецца прозвішча, імя, імя па бацьку адрасата, потым – вуліца і нумар дома, у трэцім радку – паштовы індэкс і горад. Аналагічна з уласным адрасам. Гэта звязана з тым, што ў Мінску сартыроўкай пісьмаў ужо займаецца спецыяльная машына, пасланні з няправільна аформленым адрасам яна адкідвае, што павялічвае тэрмін іх апрацоўкі і дастаўкі.

 

Раённы вузел паштовай сувязі аказвае паслугу “Паштовы кур’ер” УП ЖКГ, мясакамбінату, суду і службе судовых выканаўцаў, абодвум банкам і камбікормаваму заводу: за невялікую плату гэтым прадпрыемствам і ўстановам дастаўляецца карэспандэнцыя, забіраецца падрыхтаваная да адпраўкі. Пераканайцеся і вы, што гэта зручна.

Што новыя паслугі эфектыўныя, упэўніўся жыхар райцэнтра Вячаслаў Богуш. Ён скарыстаўся “Паскоранай поштай”, каб даслаць тэрміновае адпраўленне бацькам. На раённы вузел звярнуўся адразу пасля абеду ў сераду, а пакет быў дастаўлены па адрасе непасрэдна на дом у Бабруйску ў чацвер раніцай. І па здавальняючай цане.

 

Прапаную і іншым чытачам раёнкі выказацца наконт рэарганізацыі паштовай сувязі. Гэта дазволіць правесці яе з меншымі выдаткамі.

 

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 548
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 772
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 918
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 241
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 123
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 867
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 664
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2018
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2018
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта