К 25-летию вывода советских войск из Афганистана

15 лютага 1989 года апошняя калона савецкіх войск перасякла па мосце граніцу з Афганістанам і вярнулася ў сваю краіну. Роўна чвэрць веку гэта дата яднае ўсіх, каго закранула тая вайна.

 

Савецкія войскі выйшлі з годнасцю — на баявой тэхніцы, у поўнай экіпіроўцы, пад разгорнутымі сцягамі. Яны пакідалі кроватачывы Афганістан не пераможцамі і не пераможанымі. Перад нашай арміяй не ставілася задача ваяваць. Савецкія войскі ўвайшлі ў Афганістан па настойлівай просьбе кіраўніцтва гэтай краіны. Асноўнай задачай было дапамагчы, выконваючы інтэрнацыянальную міратворчую місію, згодна саюзніцкіх абавязацельстваў. Акрамя таго, унутраная абстаноўка ў гэтай краіне была вельмі нестабільнай, а СССР меў з Афганістанам 2400 кіламетраў агульнай граніцы, якую тэрмінова патрабавалася засцерагчы ад небяспекі.

 

Любая вайна — гэта заўсёды найвялікшая трагедыя для ўцягнутых у яе народаў. І цяпер, праз чвэрць веку, незагойнай ранай у сэрцах удзельнікаў афганскіх падзей, іх родных і блізкіх жыве горыч страт і смутак пра тых, хто не вярнуўся ў родны дом. Нізкі паклон бацькам і матулям, родным, якія страцілі самых дарагіх людзей. Праз гэту вайну прайшлі 30 тысяч беларусаў, якія з гонарам і доблесцю выконвалі свой воінскі абавязак, праявіўшы мужнасць і гераізм. 72 з іх пражываюць на тэрыторыі нашага раёна і добрасумленна працуюць у народнай гаспадарцы, праходзяць службу ў сілавых структурах. Яны—магутная і канструкцыйная сіла, здольная многае зрабіць у інтарэсах палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, для выхавання моладзі ў духу патрыятызму і вернасці Айчыне.

 

723 беларусы не вярнуліся дадому з той вайны, у тым ліку 5 нашых землякоў: Пётр Брынкевіч, Сяргей Закрэўскі, Уладзімір Мяцелі-ца, Сяргей Станкевіч, Сяргей Шляпаў. Гэтыя хлопцы да канца выканалі свой воінскі абавязак удалечыні ад Радзімы, у гарах Афганістана і засталіся вернымі прысязе. Памяць пра іх навечна ў нашых сэрцах.

На жаль, і ў мірны час радзеюць рады воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мы развіталіся з Міхаілам Варонькам, Валерыем Пішчулёнкам, Генадзем Гагалінскім, Віктарам Касцюкевічам, Андрэем Мітрафанавым, Мікалаем Кузіным, Мікалаем Сямашкам, Паўлам Васільевым, Міхаілам Крыўко.

 

Сёння ў 12 гадзін на плошчы Загінуўшых барацьбітоў ля мемарыяла "Чорны цюльпан" адбудзецца мітынг, прысвечаны 25-й гадавіне вываду Савецкіх войск з Афганістана. Прадстаўнікі Савета воінаў-інтэрнацыяналістаў, райвыканкама і раённага ваеннага камісарыята ўспомняць той дзень і тых, хто прайшоў афганскую вайну, і хто з яе не вярнуўся. Наведаюць магілы загінуўшых землякоў, сустрэнуцца з іх блізкімі. Затым пройдуць урачыстыя мерапрыемствы.

 

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты! Прыміце найлепшыя і шчырыя пажаданні здароўя, шчасця вам і вашым блізкім, дабрабыту і мірнага неба з нагоды 25-й гадавіны вываду Савецкіх войск з Афганістана. Няхай мацнее ваша баявое братэрства, памнажаюцца добрыя і дабрачынныя справы на карысць нашага народа.

 

Райвыканкам.

 

Раённы ваенны камісарыят.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.