Авторизация
 

Свята чароўнага слова

11 студзеня — Сусветны дзень "Дзякуй!"

 

Разам са словамі "мама", "тата", "бабуля", "дзядуля" з самага маленства мы вучымся гаварыць слова "дзякуй". "Што трэба сказаць?" пытаецца маці ў сыночка, якога пачаставалі цукеркай. "Дзякуй!" гаворыць маленькі свавольнік. Наступны раз ён ужо сам, без мамінай падказкі скажа "Дзякуй!" бабулі за мяккага мядзведзя, тату за дапамогу ў зборы канструктара, сябру з дзіцячага садка за тое, што даў пагуляць са сваёй машынкай, выхавальніцы за цікавую казку перад абедзенным сном. І кожны раз гэтае чароўнае слова "Дзякуй!" будзе шчырым, ад усёй дзіцячай душы.

 

Потым малыш стане дарослым — сур'ёзным дзелавым чалавекам. Ён па-ранейшаму будзе гаварыць "Дзякуй". Сваім калегам — за своечасова зробленыя справаздачы, супрацоўнікам аўтасэрвісу — за якасна адрамантаваны аўтамабіль, банкаўскім работнікам — за хутка прадастаўлены крэдыт. Такое "Дзякуй" абавязковае, яно сведчыць пра выхаванасць чалавека, і сказаць яго таксама важна. Толькі не хапае ў ім даўно забытых нотак радасці і веры ў добрую магію гэтага слова.

 

Словамі ўдзячнасці людзі дораць радасць адзін аднаму і выражаюць увагу, якая нам так патрэбна. Для таго, каб нагадаць усім пра важнасць чароўных слоў, ААН і ЮНЕСКА ўвялі ў каляндар асаблівае свята. Яно не абазначаецца чырвоным колерам, але сваёй актуальнасці з-за гэтага не губляе.

11 студзеня адзначаецца Сусветны дзень "Дзякуй". З нагоды свята прынята дарыць маленькія паштоўкі з надпісам "Дзякуй". Там можна напісаць, за што іменна  словы ўдзячнасці. Такую паштоўку можна падарыць і блізкаму сябру, і вадзіцелю аўтобуса, і выпадковаму сустрэчнаму.

 

Ва ўсе астатнія дні года паштоўкі неабавязковыя, а цёплае "Дзякуй" няхай застанецца. Яно сапраўды валодае чароўнай сілай. Нездарма турыстам нагадваюць, што "Дзякуй", сказанае нават з акцэнтам на мове той краіны, у якой знаходзішся, павышае хуткасць і якасць абслугоўвання. Псіхолагі ўпэўненыя, што словы ўдзячнасці могуць супакоіць, сагрэць, узняць настрой. Але толькі ў тым выпадку, калі сказаныя ад чыстага сэрца. У народзе нават павер'е існуе, што ў раздражнёным стане іх гаварыць нельга.

 

Настройцеся на хвалю дабра і прыгадайце, як шмат прычын сказаць чароўнае "Дзякуй!". Сваім каханым, блізкім і сябрам — за тое, што яны ў вас ёсць, прадаўшчыцы з кіёска — за тое, што парэкамендавала цікавы часопіс, кампаніі МТС — за магчымасць хутка звязацца з патрэбнымі людзьмі, незнаёмаму вадзіцелю — за тое, што прапусціў на пешаходным пераходзе, новаму дню — за тое, што прынёс прыемныя моманты. Даўно заўважана: калі чалавек умее гаварыць "Дзякуй!" усяму навокал, у яго жыцці здараецца шмат добрага.

 

Дзякуй вам, паважаныя чытачы! За тое, што вы ёсць, за тое, што шануеце раённую газету, за тое, што прачыталі гэты артыкул!

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта