Фликер берите с собой


Актыўны рух на вуліцах райцэнтра назіраецца раніцай, калі большасць міярчан спяшаецца на працу, і вечарам, калі хутчэй хочацца апынуцца ў сваім утульным жыллі. У гэты час яшчэ цёмна, а маршруты многіх пешаходаў праходзяць праз вуліцы, на якіх няма тратуараў ці слабае асвятленне. Міма праносяцца аўтамабілі. Вадзіцелям складана здалёк заўважыць у цемры пешаходаў. Добрую службу ў такой сітуацыі саслужыць флікер.

 

Пра тое, што ў цёмны час сутак пешаход абавязаны абазначыць сябе святлоадбівальным элементам, калі ідзе па абочыне праезнай часткі дарогі, ведаюць усе. Аднак не кожны выконвае гэтае патрабаванне. Адсутнасць флікера ў такім выпадку караецца штрафам ад адной да трох базавых велічынь.

 

Асабліва актуальныя святлоадбівальныя элементы ў цяперашнюю пару для жыхароў сельскай мясцовасці. І патрэбныя яны не для таго, каб пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці, а каб зберагчы ўласнае жыццё.

 

Аляксандр КАПУСЦІН, старшы дзяржаўтаінспектар.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.