Гарантии безопасности на дороге

Гарантии безопасности на дороге
Як паказвае практыка, у зімовы перыяд здараецца найбольшая колькасць ДТЗ, становіцца больш ахвяр. Нечаканы галалёд, перапады тэмпературы, снег і заносы… Вадзіцелі павінны быць гатовы да сюрпрызаў надвор'я:

 

*перад паездкай трэба ўпэўніцца ў спраўнасці транспартнага сродку;

*выкарыстоўвайце зімовыя шыны;

*самая простая і эфектыўная мера засцярогі аўтамабіліста — рэмень бяспекі. Прышпіленымі ў нашай краіне ездзяць да 80% аўтааматараў. Астатнія ігнаруюць гэты пункт Правіл дарожнага руху;

 

*пры выбары хуткасці вадзіцелю трэба ўлічваць інтэнсіўнасць руху, асаблівасці і стан транспартнага сродку і перавозімага ім грузу, дарожныя і метэаралагічныя ўмовы, у прыватнасці, бачнасць у напрамку руху;

*у цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці трэба ехаць з такой хуткасцю, якая дазволіць спыніць траспартны сродак у межах бачнасці дарогі ў напрамку руху;

*пры ўзнікненні перашкоды ці небяспекі для руху, якія вадзіцель у стане выявіць, неадкладна знізіць хуткасць ці нават спыніцца.

 

У гэтым годзе ў раёне адбылося 13 дарожна-траспартных здарэнняў. 1 чалавек загінуў, 12 атрымалі раненні. За парушэнне правіл дарожнага руху прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 3353 чалавекі, з іх 143 за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, 1183 — за парушэнне хуткаснага рэжыму. З ліку пешаходаў за парушэнне ПДР прыцягнуты да адказнасці 463.

 

Аляксандр КАПУСЦІН, старшы дзяржаўтаінспектар.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.