Авторизация
 

Што такое АДДС?

Просты алгарытм дзеянняў “гарыць — набірай 101”, напэўна, знаёмы ўсім. А вось пра тое, што цяпер, патэлефанаваўшы на кароткі нумар “112”, паведаміць можна аб любым здарэнні, ведае не кожны. Крадзеж на вуліцы, узгаранне ў кватэры, уцечка газу або разлітая ртуць вам гарантавана акажуць дапамогу ва ўсіх экстрэмальных сітуацыях.

 

Адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба “101” (АДДС) у Беларусі была створана у 2007 годзе, а сёлета ў ліпені ў МНС пачаў працу дадатковы нумар 112. Неабходнасць такіх мер прадыктавана сусветнай практыкай: для грамадзян падобная сістэма звароту ў экстранныя службы найбольш зручная, бо ў крытычнай сітуацыі прасцей узгадаць адзін нумар, чым перабіраць у думках некалькі падобных. Бываюць такія выпадкі, калі чалавек нават не ведае, куды звярнуцца — пры наяўнасці АДДС такой праблемы проста не існуе.

 

Зрабіўшы званок, вы можаце не хвалявацца — інфармацыя будзе аператыўна перададзена спецыялістам. Тут ёсць усе тэхнічныя магчымасці для прыёму і пераадрасацыі паведамленняў адпаведным спецслужбам. Акрамя таго, пры неабходнасці яны дазваляюць задзейнічаць і скаардынаваць сілы розных падраздзяленняў, а таксама кантраляваць сітуацыю і непасрэдны ход аказання дапамогі. У выпадку пажару пад рукой дыспетчара кнопкі прамой сувязі з кожнай з аварыйна-выратавальных частак горада. У іншых сітуацыях ён жа за кароткі час можа звязацца з дзяжурна-дыспетчарскімі службамі па профілі: водаканал, хуткая дапамога, міліцыя, ЖКГ і інш.

 

Усё гэта дазваляе забяспечыць беспрэцэдэнтную па часе і аб’ёме дапамогу насельніцтву і суб’ектам гаспадарання па ўсім спектры аварыйна-выратавальных работ.

Разам з тым, падобная сістэма не адмяняе існуючага да яе з’яўлення парадку прыёму паведамленняў — вы можаце смела набіраць прывычныя нумары “102”, “103” і “104”, бо сваю працу яны не спынілі.

 

Кажучы пра АДДС, асобна трэба сказаць пра праблему ілжывых выклікаў. Здаецца, развіццё цывілізацыі непасрэдна звязана з высокім узроўнем культуры ў грамадстве. Але той факт, што адзін з самых важных нумароў становіцца прадметам жартаў, прымушае над гэтым задумацца.

Ведаюць кошт хвілінам далёка не ўсе. Зразумець гэта можа толькі той, хто хаця б раз аказваўся ў сітуацыі, якая патрабавала імгненнай рэакцыі і хуткіх рашэнняў. Час для таго, хто выклікаў хуткую дапамогу для блізкага чалавека або чакае падраздзяленне МНС, цягнецца невыносна доўга. Той, каму даводзілася адчуваць падобнае, не можа ўявіць, што ёсць людзі, якія тэлефануюць у спецслужбы дзеля жарту.

 

Плаціць за такія забавы прыдзецца ў прамым сэнсе слова — за ілжывае паведамленне ст. 17.6 Кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Забава будзе каштаваць ад 4 да 15 базавых велічынь. Тым жа, хто на працягу года ўчыніць парушэнне паўторна, пагражае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

Часцей за ўсё з нумарамі экстранных служб гуляюць дзеці, таму вельмі важна  патлумачыць ім, што рабіць гэта катэгарычна забаронена.

 

Існуе ў гэтым плане і яшчэ адзін важны нюанс: неабходна раздзяляць практычна аднолькавыя на першы погляд паняцці “ілжывы выклік” і “загадзя ілжывы выклік”. Няведанне такіх акалічнасцей можа стаць сапраўднай праблемай. Магчыма, менавіта па гэтай прычыне многія жыхары шматпавярховых дамоў, пачуўшы пах дыму на лесвічнай пляцоўцы, не спяшаюцца да тэлефона — людзі думаюць, што калі іх падазрэнне не спраўдзіцца, ім прыдзецца адказваць перад законам. На самай справе ў такім выпадку да адказнасці вас не прыцягнуць, бо нават калі вы памыліліся, то зрабілі гэта не намерана.

 

    Не трэба рызыкаваць і ў выпадку з невялікім ачагом узгарання. Калі, выявіўшы

яго, вы ўсумніліся ў сваіх сілах — адразу выклікайце работнікаў МНС. Заўсёды лепш перастрахавацца, чым змагацца з полымем самастойна. Калі ж на момант прыбыцця выратавальнікаў пажар быў ліквідаваны, не хвалюйцеся — плаціць штраф вам не давядзецца.

    Спецыялісты агледзяць месца ўзгарання і змогуць вызначыць, ці няма новай небяспекі. Кожны званок у службу выратавання, незалежна ад прычын і падазрэнняў наконт яго рэальнасці, патрабуе аператыўнага рэагавання і адпаведнай праверкі. Нумары “101” і “112” — гарантыя таго, што работнікі МНС прыдуць вам на дапамогу. Тут самае галоўнае — зразумець, што кожны ілжывы выклік аднаго чалавека можа каштаваць жыцця другому.

 

Выклікаючы спецыяльную службу:

 

— гаварыце спакойна, не спяшайцеся;

— паведаміце прычыну і патлумачце, што здарылася;

— назавіце сваё імя і прозвішча;

— укажыце дакладны адрас і нумар тэлефона;

— не кладзіце трубку да канца размовы;

— выконвайце ўказанні дыспетчара.

 

Інспекцыя ДПН Міёрскага РАНС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 395
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 343
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 661
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта