Подарите мечту!
gazeta 29-11-2013, 16:12 0 Навіны

Дзяцінства — кароткі, але вельмі важны этап у жыцці кожнага чалавека. Для большасці малых гэта час гульняў, пазнання свету, развіцця і росту. Для іншых — болю, адчаю і адзіноты. Але, нягледзячы ні на што, кожнае дзіця шчыра верыць у цуды, дабрыню і казку.
Напэўна, таму з такой цікавасцю дзятва чакае самае любімае і таямнічае свята — Новы год. І верыць, што менавіта ў гэтую ноч збудуцца яго мары і здзейсняцца надзеі.
Традыцыйна напярэдадні Новага года праводзіцца дабрачынная акцыя "Пастукайся ў мае дзверы, Дзядуля Мароз!" па зборы сродкаў на набыццё падарункаў для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і дзяцей-сірот. У раёне 67 маленькіх інвалідаў і 63 малышы, якія засталіся без апекі бацькоў.
Спадзяёмся, што з вашым удзелам атрымаецца падарыць кожнаму з іх свята, а разам з ім і ўпэўненасць, што яны не адзінокія, што ёсць людзі, гатовыя рабіць дабро.
Мы ўдзячныя за дапамогу, аказаную раней, і спадзяёмся, што і сёлета вы прымеце ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі.
Грашовыя сродкі можна пералічыць да 15 снежня на ДУСА "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна", р/рахунак 3642321000135 у ЦБП №213 філіяла №214 ААТ "ААБ Беларусбанк" г. Наваполацк, МФО 150801660 УНП 390173309 ОКПО 29154847. Прызначэнне плацяжу: навагодняя дабрачынная акцыя 2013 года. Тэл. для даведак: 4-29-89; 4-97-93.
Загадзя дзякуем за дапамогу і ўдзел у дабрачыннай місіі.
М. БАНІФАТАВА, намеснік старшыні райвыканкама.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.





